Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў Віцебску правядзе нараду па ахове працы на беларускай магістралі

11 сакавіка 2019

20—21 сакавіка ў Віцебску адбудзецца нарада па ахове працы на Беларускай чыгунцы на тэму: «Актуальныя пытанні і сучасная эканоміка аховы працы ва ўмовах удасканалення заканадаўчага рэгулявання».

Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзёрава.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецыялісты па ахове працы Беларускай чыгункі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Таксама ў нарадзе прымуць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый з Расіі, Казахстана, Літвы з мэтай абмену вопытам арганізацыі работы па ахове працы.

Нарада ў Віцебску насычана дзелавой праграмай. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанаваны шэраг дакладаў па актуальных тэмах, сярод якіх: аб стане ўмоў і аховы працы, аб стане аховы здароўя на Беларускай чыгунцы, аб стане прамысловай і электрабяспекі на БЧ, аб арганізацыі работы па забеспячэнні работнікаў БЧ сродкамі індывідуальнай абароны.

Таксама прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і іншых профільных арганізацый.

Спецыялісты профільных арганізацый выступяць з дакладамі на тэмы: «Твая спіна, тваё здароўе», «Інфармацыйнае забеспячэнне працы па ахове працы», «Падрыхтоўка спецыялістаў па ахове працы» і інш.

Удзельнікам нарады будзе прапанавана азнаёміцца са станам прамысловай бяспекі ў Віцебскім рэгіёне і наведаць вытворчыя аб'екты Віцебскага аддзялення беларускай магістралі.

На беларускай магістралі праводзіцца сістэмная работа па ўдасканаленні кіравання аховай працы, стварэнні належных умоў аховы працы, прымаюцца меры, накіраваныя на папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму. Штогод распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па абнаўленню і прывядзенню матэрыяльнай базы арганізацый у адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства, а таксама сучаснымі тэндэнцыямі развіцця. Таксама пастаянна праводзіцца пашыраны аналіз стану аховы і ўмоў працы ў структурных падраздзяленнях і арганізацыях дарогі, распрацоўваюцца дадатковыя мерапрыемствы, метадычныя рэкамендацыі па іх паляпшэнні.

Стала традыцыйным правядзенне тэматычных семінараў, а таксама агляду-конкурсу стану аховы працы. Штогод на магістралі праводзяцца конкурсы ў намінацыях: «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі», «Лепшае працоўнае месца па ахове працы і культуры вытворчасці», «Лепшы спецыяліст па ахове працы».

У рамках правядзення нарады адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў дарожных аглядаў конкурсаў.

Асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню работнікаў дарогі спецыяльнай вопраткай. Штогод на пасяджэнні пастаянна дзеючай рабочай групы па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны разглядаюцца і прымаюцца новыя мадэлі спецыяльнага адзення, якое вырабляецца ў Магілёўскім філіяле УП «Белчыгзабясп» Беларускай чыгункі.

Сёння на Беларускай магістралі працуе больш за 260 спецыялістаў па ахове працы.

У 2018 годзе 6402 работніка прайшлі павышэнне кваліфікацыі па пытаннях аховы працы, прамысловай і электрабяспекі, ахове здароўя. Прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 226 працоўных месцаў, што дазволіла палепшыць умовы працы 320 работнікам, палепшаны ўмовы працы на 489 рабочых месцах каля 800 работнікам, выведзена з шкодных і (або) небяспечных умоў працы 537 працоўных месцаў. Праведзена 26 семінараў, абсталявана 56 куткоў па ахове працы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год