Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Акцыя «Дзеці і бяспека» стартуе на Беларускай чыгунцы 24 снежня

20 снежня 2019

З 24 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года на Беларускай чыгунцы традыцыйна напярэдадні школьных канікул будзе арганізаваны комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека», накіраваны на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

На вакзалах і ў цягніках будзе арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

За 11 месяцаў на Беларускай чыгунцы адбылося 97 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 11 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Пацярпела 98 грамадзян, з іх 7 – непаўналетнія. Каля 40% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Памятайце! Чыгунка – гэта крыніца павышанай небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не пераходзьце іх у неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад цягніком, скакаць з платформаў, падлазіць пад рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах маторвагонных рухомых саставаў і лакаматываў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў састаў, які рухаецца, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне. Захаванне гэтых простых правілаў можа выратаваць жыццё вам і вашым блізкім.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год