Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

24 снежня цягнік «Навагодні экспрэс» адправіўся ў першы рэйс па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава

24 снежня 2019

24 снежня 2019 года ў 12.40 першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіўся з перона станцыі Заслонава. Ён будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ў дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня 2019 года па 7 студзеня 2020 года.

24, 27 снежня 2019 года і 1 студзеня 2020 года цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Заслонава ў 12.40, 14.20 і 16.00.

25, 28, 29 снежня 2019 года і 2, 5, 6 і 7 студзеня 2020 года «Навагодні экспрэс» зробіць 4 рэйса: у 11.00, 12.40, 14.20 і 16.00.

26 снежня 2019 года пракаціцца на навагоднім цягніку можна будзе ў 11.00, 12.40 і 14.20.

Таксама ў гэтым святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі для юных пасажыраў «Навагодняга экспрэса» будзе арганізавана пазнавальная віктарына, прысвечаная беларускай магістралі. У ёй змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год