Беларуская чыгунка інфармуе пра ўвод новага графіка руху цягнікоў на 2019/2020 год
06 снежня 2019
З 00:00 гадзін 8 снежня 2019 года новы графік руху цягнікоў пачне дзейнічаць на чыгунках краін Садружнасці і Балтыі, з 00:00 гадзін 15 снежня – на прасторы краін Заходняй Еўропы.
Беларуская чыгунка таксама ўнесла змены і карэкціроўкі ў расклад руху шэрагу цягнікоў.
З 8 снежня 2019 года:
У міжнародных зносінах
Прызначаны ў штодзённы зварот цягнік №26/25 Гродна–Мінск–Масква.
Прадугледжана курсіраванне перыядычнасцю 1 раз у 4 дні цягніка №250/249 Гродна–Санкт-Пецярбург–Гродна.
Арганізавана штодзённае курсіраванне двух пар цягнікоў у зносінах Гомель–Навазыбкаў у ранішні і вячэрні час.
У міжрэгіянальных зносінах
Арганізавана курсіраванне трох пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа саставамі ДП-6 у зносінах Мінск–Віцебск.
З улікам попыту на перавозкі і павышэння эфектыўнасці выкарыстання сучаснага рухомага саставу маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск–Баранавічы падоўжаныя да станцыі Брэст Цэнтральны праз станцыю Баранавічы Палескія і пераведзеныя ў катэгорыю міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Такім чынам, гэтыя дзве пары цягнікоў будуць курсіраваць кожныя суткі ў зносінах Мінск–Брэст.
Цягнікам № 650 Брэст–Магілёў і № 96 Брэст–Масква, № 308 Баранавічы–Саратаў, № 318 Баранавічы–Караганды, № 627 Мінск–Гродна і № 658/657 Брэст–Мінск прадугледжаны прыпынак на станцыі Гарадзея.
На станцыі Чырвоны Бераг прадугледжаны прыпынак цягнікоў №150 Мінск–Мінеральныя Воды, №302 Мінск–Адлер і №390 Мінск–Анапа.
У рэгіянальных зносінах
У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў дадаткова прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:
у зносінах Магілёў–Жлобін–Магілёў у штодзённы зварот прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 7132/7131 адпраўленнем са станцыі Магілёў-1 у 14:10, прыбыццё на станцыю Жлобін у 17:03, у зваротным напрамку з Жлобіна ў 11:13, прыбыццё на станцыю Магілёў-1 у 13:49;
у зносінахі Гомель–Рэчыца–Гомель у штодзённы зварот прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 7101/7102 адпраўленнем са станцыі Гомель у 05:33, прыбыццё на станцыю Рэчыца ў 06:31, у зваротным напрамку з Рэчыцы ў 06:47, прыбыццё на станцыю Гомель у 07:46;
у зносінах Гомель–Рэчыца–Гомель з панядзелка па суботу ў зварот прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 7103/7104 адпраўленнем са станцыі Гомель у 12:17, прыбыццё на станцыю Рэчыца ў 13:10, у зваротным напрамку з Рэчыцы ў 13:33, прыбыццё на станцыю Гомель у 14:32;
у зносінах Гомель–Добруш у штодзённы зварот прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 6080 адпраўленнем са станцыі Гомель у 21:22, прыбыццё на станцыю Добруш у 21:56;
у зносінах Гомель–Рагачоў–Гомель па нядзелях і святочных днях прызначаны цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 7121/7122 адпраўленнем са станцыі Гомель у 16:30, прыбыццё на станцыю Рагачоў у 18:50, у зваротным напрамку з Рагачова ў 19:25, прыбыццё на станцыю Гомель у 21:35.
Для зручнасці пасажыраў цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа № 7032 Гудагай–Маладзечна–Мінск адпраўленнем са станцыі Гудагай у 05:53 прадугледжаны ўсе прыпынкі на ўчастку Гудагай–Маладзечна.
З 15 снежня 2019 года:
У міжнародных зносінах з краінамі Еўрасаюза прызначаны ў зварот цягнікі:
№ 126/125 Варшава–Брэст узгодненыя па часе для перасадкі пасажыраў на станцыі Брэст Цэнтральны на цягнік № 726/725 Брэст–Мінск–Брэст.
№ 136/137 Прага–Брэст узгодненыя па часе для перасадкі пасажыраў на станцыі Брэст Цэнтральны на цягнікі № 96 Брэст–Масква, № 656 Брэст–Мінск і цягнік № 27 Масква–Брэст.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна ўдакладніць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Паслугі пасажырам» і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год