Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў міжнародных зносінах прызначыла 79 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы

16 снежня 2019

З улікам павышанага попыту пасажыраў на міжнародныя паездкі ў навагоднія і калядныя святы, а таксама канікулярны час Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах. З 20 снежня 2019 года па 9 студзеня 2020 года яны будуць курсіраваць па такіх напрамках, як Мінск-Масква-Мінск, Гродна–Мінск–Санкт-Пецярбург, Масква–Брэст–Масква, Масква–Калінінград–Масква, Санкт-Пецярбург–Бранск, Санкт-Пецярбург–Смаленск–Санкт-Пецярбург, Калінінград–Масква–Калінінград, Магілёў–Львоў–Магілёў, Мінск–Вільнюс–Мінск.

Чакаецца, што найбольш запатрабаванымі перыядамі попыту на перавозкі стануць 28, 30 і 31 снежня 2019 года, а таксама 2, 7 і 8 студзеня 2020 года.

Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнутая.

Білеты на дадатковыя цягнікі можна набыць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным Інтэрнэт-сайце www.rw.by у раздзеле «Паслугі пасажырам» і з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд».

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год