Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падпісала Пагадненне аб арганізацыі новага кантэйнернага цягніка «Containerships train»

28 мая 2019

28 мая ў Адэсе чыгуначныя адміністрацыі Украіны, Беларусі і Літвы, ТАА Containerships (Украіна), ЗАТ Intermodal Container Service і LG CARGO (Літва) падпісалі Пагадненне па рэалізацыі новага праекта — арганізацыі кантэйнернага цягніка «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна і назад.

Подпіс пад дакументам ад Беларускай чыгункі паставіў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

Пагадненне накіравана на выкарыстанне і далейшае развіццё міжнародных перавозак грузаў у кантэйнерах чыгуначным транспартам цягніком «Containerships train» у зносінах Літва—Беларусь—Украіна і назад па маршруце Клайпеда/Драугістэ—порт—эксп.—Кяна—эксп.—Славечна—эксп.-Бровары/Адэса порт—эксп.

Дакументам прадугледжана правядзенне сумеснай работы па ўзгадненні тарыфных умоў, узаемадзеянне па пытаннях маркетынгавай працы, накіраванай на развіццё перавозак дадзеным праектам.

Чыгуначныя кампаніі дамовіліся забяспечваць курсіраванне не радзей чым два цягнікі ў тыдзень па ўзгодненым перавозчыкамі графіку яго руху.

Таксама важным напрамкам супрацоўніцтва Бакі вызначылі адкрытасць для далучэння іншых удзельнікаў пры згодзе ўсіх бакоў гэтага Пагаднення.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год