На час правядзення «Славянскага базару-2019» БЧ прызначыла дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск
15 мая 2019
Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск.
Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 9 па 20 ліпеня.
Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12:42, а прыбыцця ў Віцебск у 16:18.
Пасля канцэрта госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 5:52.
Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) ужо адкрыты і ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.
Цягнік да «Славянскага базару», які карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзявяты год запар.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год