Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у пасяджэнні Беларуска-Украінскай рабочай групы
27 мая 2019
28 мая ў Адэсе пройдзе пасяджэнне Беларуска-Украінскай рабочай групы па пытаннях транспарту. Беларускую магістраль у складзе дэлегацыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўляць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.
У ходзе пасяджэння рабочай групы бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў узаемадзеяння ў сферы транспарту, у тым ліку чыгуначнага.
Будзе разгледжана развіццё грузавых перавозак чыгуначным транспартам у зносінах Беларусь—Украіна, у тым ліку цягніком камбінаванага транспарту «Вікінг» і кантэйнерным цягніком «ZUBR».
За дадзены перыяд аб'ём перавозак цягніком камбінаванага транспарту «Вікінг» склаў 17,4 тыс. ДФЭ або 106,3% да аналагічнага перыяду 2018 года. А кантэйнерным цягніком «ZUBR» перавезена па БЧ 2,7 тыс. ДФЭ або 116,3% да аналагічнага перыяду 2018 года.
Таксама ў бягучым годзе арганізавана перавозка лясных грузаў кантэйнернымі цягнікамі па праекце Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі па маршруце Беларусь—Румынія.
Маршрут цягніка пралягае транзітам праз Украіну. У яго складзе перавозіцца 31 вагон з 4 кантэйнерамі на кожным. Запланаваны аб'ём вывазу грузаў на 2019 г. — 120 тыс. тон. Адным з пераваг такой лагістычнай схемы грузаперавозак з'яўляецца тэрмін дастаўкі 39 гадзін пры адлегласці перавозкі 900 км.
даведачна:
Першы цягнік па гэтым праекце адправіўся 05.03.2019 з ст. Ганцавічы. У цяперашні час адпраўлена дзевяць саставаў кантэйнерных цягнікоў у аб'ёме 1116 ДФЭ або 14,0 тыс. тон.
Акрамя таго, у рамках правядзення пасяджэння Беларуска-Украінскай рабочай групы па пытаннях транспарту плануецца ўдзел Ігара Шылава у нарадзе прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, АТ «Укрзалізныця», АТ «Літоўскія чыгункі», ТАА «Containerships» і ЗАТ «Intermodal Container Service» па пытанні арганізацыі рэгулярных кантэйнерных цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год