Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава 1 мая адкрые чарговы сезон

23 красавіка 2019

Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (ДЧ) ў Свята працы адкрые свой 64-ы сезон.

У 9.30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў, падчас якой лепшым навучэнцам Дзіцячай чыгункі будуць уручаны граматы ад начальніка ДЧ. У 11.00 з перона станцыі адправіцца першы цягнік «Сталічны экспрэс». Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

На працягу летняга перыяду кожную нядзелю на станцыі Заслонава пасажыры змогуць паглядзець канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Да Дня Перамогі рыхтуецца асобная 4-гадзінная канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі Заслонава.

Цягнік Дзіцячай чыгункі «Сталічны экспрэс» ў летнім сезоне 2019 будзе курсіраваць:

у маі — па суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні з 11.00 да 16.40 (акрамя 6 і 7 мая);

летам — па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.00, а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40;

у верасні — па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40.

Закрыецца 64-ы сезон на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава 22 верасня.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22 або на інтэрнэт-сайце www.minsk.rw.by.

Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» з'яўляецца адзіным у краіне цэнтрам прафарыентацыі школьнікаў, які праводзіць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку.

У маі Навучальнаму цэнтру ДЧ спаўняецца 10 гадоў. За час работы навучанне ў ім прайшлі больш за 4 тысячы юных чыгуначнікаў, многія з якіх працягваюць навучанне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах чыгуначнага транспарту. У гэтым годзе на Дзіцячай чыгунцы навучаюцца 400 школьнікаў.

Цэнтр абсталяваны прафілюючымі навучальнымі класамі і камп'ютарным кабінетам. Заняткі праводзяцца з кастрычніка па красавік у гуртку «Юны чыгуначнік». Рабяты знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплiнамi: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «Пуцявая гаспадаркіа», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак» і асвойваюць цэлы шэраг чыгуначных прафесій — праваднік пасажырскага цягніка, начальнік цягніка, памочнік машыніста і машыніст цеплавоза, дыспетчар, дзяжурны па пераезду і інш.

Дзіцячая чыгунка запрашае вучняў 5—7 класаў у гурток «Юный чыгуначнік». Запісацца ў яго можна на працягу лета на станцыі Заслонава ў начальніка вакзала.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць