Сталовая ўчастка вытворчага харчавання ў лакаматыўным дэпо Баранавічы — лепшая на Беларускай чыгунцы
28 лютага 2019
Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2018 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 6 участкаў вытворчага харчавання і сталовая Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў журы ўлічвала рост ахопу гарачым харчаваннем чыгуначнікаў, прымяненне розных формаў і метадаў абслугоўвання, укараненне аўтаматызаваных сістэм разліку за харчаванне, рост акупнасці, эстэтычны стан саміх прадпрыемстваў і прылеглай тэрыторыі, захаванне санітарных нормаў і правілаў, а таксама заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання.
Пераможцам агляду-конкурсу прызнаны калектыў базавай сталовай у лакаматыўным дэпо Баранавічы ўчастка вытворчага харчавання Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Трэба адзначыць, што дадзеная сталовая з'яўляецца базавай для Баранавіцкага чыгуначнага вузла: яна забяспечвае гарачым харчаваннем не толькі працаўнікоў лакаматыўнага дэпо, але і сталовыя-раздаткавыя, буфеты прадпрыемстваў аддзялення. Тут таксама выпускаецца прадукцыя з выкарыстаннем тэхналогіі «шокавай» замарозкі, якая рэалізуецца структурным падраздзяленням аддзялення, а таксама падведамнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Свіцязь». Акрамя таго, сталовая абсталявана аўтаматызаванай сістэмай разліку чыгуначнікаў з выкарыстаннем карпаратыўных картак.
Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву базавай сталовай у Магілёўскім вагонным дэпо ўчастка вытворчага харчавання Магілёўскага аддзялення дарогі.
Трэцяе месца ў калектыву базавай сталовай у Віцебскім лакаматыўным дэпо ўчастка вытворчага харчавання Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Трэба адзначыць, што Беларуская чыгунка сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў надаюць вялікую ўвагу забеспячэнню чыгуначнікаў якасным гарачым харчаваннем па даступных цэнах.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год