Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку Беларускай чыгункі падвялі 26 лютага ў Мінску

26 лютага 2019

26 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі працы добраахвотных дружын за 2018 год, разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў арганізацыях Беларускай чыгункі у 2019 годзе, абмяняліся вопытам, а таксама намецілі меры па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Па словах начальніка ўпраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Рэспублікі Беларусь Вадзіма Фядотава падтрымка і садзейнічанне работнікаў прадпрыемстваў з'яўляецца сёння абавязковай умовай эфектыўнай дзейнасці праваахоўных органаў па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў. З удзелам добраахвотных дружын Беларускай чыгункі у 2018 годзе праведзена 1317 аператыўных мерапрыемстваў і рэйдаў, затрымана 4054 правапарушальнікаў, раскрыта 5 злачынстваў.

Таксама ў рамках мерапрыемства была адзначана неаспрэчная роля добраахвотных дружын БЧ у рабоце па прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту. За мінулыя 10 гадоў назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя па зніжэнні колькасці выпадкаў невытворчага траўматызму. Калі ў 2007 годзе быў зарэгістраваны 271 выпадак, то у 2018 годзе — 115 выпадкаў.

Акрамя таго, падчас нарады прайшло ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за 2018 год.

Па выніках спаборніцтва добраахвотная дружына Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі заняла 1-е месца, ёй уручаны пераходны кубак і Дыплом 1-й ступені. На другім месцы — дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, трэцяга месца ўдастоены прадстаўнікі станцыі Слуцк Магілёўскага аддзялення дарогі.

«Лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны» прызнаны начальнік сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы Гомельскага аддзялення дарогі Сяргей Кузняцоў, на другім месцы — рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Людміла Саковіч, а трэцяе месца заваяваў начальнік Слуцкага вытворчага ўчастка Могилевгрузсервиса Анатоль Брановицкий.

Акрамя таго, пераможцамі агляду-конкурсу ў намінацыі «Лепшы дружыннік» сталі 12 прадстаўнікоў розных арганізацый БЧ.

Асноўнай задачай добраахвотных дружын, створаных на Беларускай чыгунцы, з'яўляецца садзейнічанне органам унутраных спраў у ахове правапарадку, прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў, навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У цяперашні час на аддзяленнях дарогі і ў арганізацыях дарожнага падпарадкавання дзейнічаюць добраахвотныя дружыны, якія ахопліваюць 111 арганізацый Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў, агульная колькасць членаў добраахвотных дружын 695 чалавек.

У 2018 годзе было здзейснена больш за 30 тысяч выхадаў членаў добраахвотных дружын на дзяжурствы, што на 7% больш запланаванага, дружыннікамі суправаджаецца 6532 пасажырскіх цягніка, што на 32% больш, чым у 2017 годзе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год