Карпаратыўныя навіны
Снежань
-
30 снежня 2013Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі! Дарагія ветэраны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам і Калядамі!
Адыходзячы год быў насычаны мноствам яркіх падзей у жыцці стальной магістралі. Адзначыўшы свой паўтаравекавы юбілей, мы пачалі новы этап развіцця Беларускай чыгункі.
У 2013 годзе наш калектыў паспяхова выканаў сваю галоўную задачу — забеспячэнне ўстойлівай і стабільнай работы транспартнага комплексу па перавозцы пасажыраў і грузаў.
Знакавымі падзеямі для ўсёй краіны сталі завяршэнне работ па электрыфікацыі ўчастку Асіповічы—Жлобін і адкрыццё на гэтым напрамку руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній. У лістападзе мы адкрылі рух электрацягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск. Сярод нашых дасягненняў — работы па рэканструкцыі станцый і вакзальных комплексаў, ўкараненне сучасных сістэм кіравання пасажырскім і грузавым рухам, маштабнае абнаўленне цягавага грузавога рухомага саставу, рэканструкцыя і будаўніцтва грузавых тэрміналаў, мадэрнізацыя інфраструктуры. Паспяхова развівалася міжнароднае супрацоўніцтва. Беларуская чыгунка была надзейным партнёрам у забеспячэнні эфектыўных транспартных сувязяў паміж еўрапейскімі і азіяцкімі краінамі.
Чытаць далей… -
27 снежня 2013Беларуская чыгунка. Вынікі-2013
-
26 снежня 2013Ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў Беларускай чыгункі адбылося ў Мінску 26 снежня
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі. Ўзнагароды лепшым работнікам Беларускай чыгункі ўручылі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Яўген Рагачоў і Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў.
Перадавікам вытворчасці сёння былі ўручаны такія ўзнагароды, як Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак выдатнасцi Міністэрства транспарту і камунікацый «Ганаровы транспартнiк», Ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Чыгуначнікі таксама былі адзначаны галіновымі ўзнагародамі — нагруднымі знакамі «Ганаровы чыгуначнік» і «Выдатнiк Беларускай чыгункi», Ганаровай граматай Беларускай чыгункі. Шэрагу работнікаў была аб'яўлена Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
24 снежня 2013«Навагодні экспрэс» пачне курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы з 25 снежня
Навагодняе падарожжа ў краіну казак на святочным цягніку «Навагодні экспрэс» прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Чытаць далей… -
23 снежня 2013Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
23 cнежня кіраўніцтва Беларускай чыгункі, а таксама прафсаюзнага камітэта магістралі сустрэлася з выхаванцамі дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай ўстановы адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска».
Выступаючы перад калектывам педагогаў і выхаванцаў Дзіцячага гарадка, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi ад усёй душы павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі і пажадаў поспехаў у новым 2014 годзе.
Чытаць далей… -
23 снежня 2013Дэканы Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту пройдуць стажыроўку на Беларускай чыгунцы
Стажыроўка на Беларускай чыгунцы дэканаў факультэтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту (УА «БелДУТ») па арганізацыйна-адміністрацыйнай рабоце пройдзе ў Мінску 24—27 снежня.
Мэтамі мерапрыемства з'яўляюцца вывучэнне арганізацыі і спецыфікі дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама яе патрэбнасці ў спецыялістах на перыяд 2015—2020 гг.
Чытаць далей… -
20 снежня 2013Беларуская чыгунка прыме ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
23 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» пройдзе сустрэча кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта Беларускай чыгункі з выхаванцамі дзяржаўнай сацыяльна–педагагічнай ўстановы адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска».
Чытаць далей… -
19 снежня 2013Першы пяцівагонны электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа паступіў на Беларускую чыгунку
У маторвагоннае дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі паступіў першы электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа ў пяцівагонным выкананні вытворчасці кампаніі «Stadler Bussnang AG» (Швейцарыя) .
Пасля таго, як састаў пройдзе мытнае афармленне, запланавана наладка электрацягніка сіламі спецыялістаў кампаніі «Stadler Bussnang AG» і яго падрыхтоўка да прыёмачных выпрабаванняў. Плануецца, што ў далейшым электрацягнік будзе курсіраваць на ўчастку Мінск—Баранавічы—Брэст.
Чытаць далей… -
18 снежня 2013На Беларускай чыгунцы завяршыліся ўсе запланаваныя на 2013 год спартыўныя мерапрыемствы і падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды сярод работнікаў галіны
Па выніках правядзення спартакіяды 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Гомельскага аддзялення, 2-е — камандзе Магілёўскага, 3-е прызавое месца — камандзе Баранавіцкага аддзялення чыгункі.
Чытаць далей… -
17 снежня 2013Беларуская чыгунка падвяла вынікі фестывалю аматарскай паэзіі «Свіцязі яснай прыгожыя крылы»
Фестываль прайшоў 14—15 снежня на базе санаторыя «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У ім прымалі ўдзел паэты-аматары — работнікі ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі.
Па выніках конкурснай праграмы вызначаны пераможцы фестывалю. У прэм'ер-лізе 1-е месца заняў праваднiца пасажырскага вагона Віцебскага вагоннага ўчастка Юлія Кавалёва, 2-е месца — электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Максім Зыкаў, 3-е месца — прыбіральшчыца службовых памяшканняў Гомельскага вагоннага дэпо Ірына Шалiпаха.
Чытаць далей… -
13 снежня 201312 снежня на базе культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшоў конкурс па інтэлектуальных гульнях, у якім удзельнічала 6 моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі
Па выніках конкурсу 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Мінскага аддзялення, 2-е — камандзе Віцебскага аддзялення і 3-е прызавое месца — камандзе Гомельскага аддзялення чыгункі.
Чытаць далей… -
13 снежня 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у выніковым пасяджэнні праўлення ААТ «Расійскія чыгункі»
Выніковае пасяджэнне праўлення ААТ «Расійскія чыгункі" пройдзе 17 снежня ў Маскве. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў.
Таксама адбудуцца перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава са старэйшым віцэ -прэзідэнтам ААТ «Расійскія чыгункі" Анатолем Краснашчокам.
Чытаць далей… -
12 снежня 2013Інвестыцыйны праект па электрыфікацыі ўчастку чыгункі Гомель—Жлобін будзе рэалізаваны ў 2013—2015 гадах
Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2013 г. № 552 «Аб некаторых пытаннях электрыфікацыі ўчастка чыгункі Гомель Жлобін».
Чытаць далей… -
11 снежня 201314—15 снежня Беларуская чыгунка праводзіць фестываль аматарскай паэзіі «Свіцязі яснай прыгожыя крылы»
Фестываль пройдзе на базе санаторыя «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
У ім прымуць удзел паэты-аматары — работнікі ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Чытаць далей… -
10 снежня 2013«Інстытут «Белчыгунпраект» адзначыць сваё 75-годдзе
11 снежня спаўняецца 75 гадоў Дзяржаўнаму прадпрыемству «Інстытут «Белчыгунпраект». Да гэтай даты калектыў інстытута падышоў, асвоіўшы новыя напрамкі даследаванняў і работ у галіне праектавання, назапасіўшы інфармацыйную базу, пашырыўшы дзелавыя сувязі і кантакты.
У самых бліжэйшых планах — развіццё інстытута як інжынірынгавай арганізацыі.
Чытаць далей… -
10 снежня 201312 снежня на базе культурна -спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адбудзецца конкурс па інтэлектуальных гульнях, у якім прымуць удзел 6 моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі
Конкурс складаецца з шасці этапаў: «Візітная картка», «Інтэлектуальная размінка», «Беларуская чыгунка. Гісторыя і развіццё", «Падарожжа па Беларусі», «Чыгунка — гэта …» і «Інтэлектуальная крама». Свае магчымасці каманды змогуць прадэманстраваць у розных галінах ведаў, але асноўная ўвага, вядома ж, будзе нададзена чыгуначнай тэматыцы.
Чытаць далей… -
09 снежня 20137 снежня ў г. Гомелі адбыўся турнір па боўлінгу сярод моладзі Беларускай чыгункі, у якім прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў і каманда Упраўлення Беларускай чыгункі
Па выніках правядзення турніру 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Гомельскага аддзялення, 2-е — камандзе Брэсцкага аддзялення і 3-е прызавое месца — камандзе Ўпраўлення Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
06 снежня 2013Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 50- годдзю электрыфікацыі Беларускай чыгункі, прайшлі ў Мінску 6 cнежня
Урачысты вечар, прысвечаны 50- годдзю электрыфікацыі Беларускай чыгункі, прайшоў у Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ДВА «Белэнерга», Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту (БелДУТ), АТ «Літоўскія чыгункі», Кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце электраабсталявання (кампанія CUEC). У тым ліку з юбілейнай датай чыгуначнікаў сёння павіншавалі намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Вадзім Закрэўскі, дырэктар Дэпартамента развіцця АТ«Літоўскія чыгункі» Віргіліюс Ястрэмскас, віцэ-прэзідэнт кампаніі CUEC Юй Шэнгжы і іншыя.
Чытаць далей… -
06 снежня 2013Беларуская чыгунка і кітайская кампанія CUEC падпісалі дагавор будаўнічага падраду па электрыфікацыі напрамку Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа
Сёння ў Мінску Беларуская чыгунка і Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання (кампанія CUEC) заключылі дагавор будаўнічага падраду па аб'екце «Электрыфікацыя напрамку Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа». Подпісы пад дакументам паставілі галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў і віцэ-прэзідэнт кампаніі CUEC Юй Шэнгжы.
Паводле дагавора, кампанія CUEC пры рэалізацыі праекта будзе ажыццяўляць функцыі генеральнага падрадчыка. Дагавор заключаны на суму 89,9 млн долараў ЗША. Фінансаванне праекта будзе ажыццяўляцца за кошт крэдытных рэсурсаў і ўласных сродкаў Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
06 снежня 2013Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў ўзнагародзіў лепшых работнікаў галіны
6 снежня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі ва ўрачыстай абстаноўцы Начальнік чыгункі Ўладзімір Марозаў ўручыў перадавікам вытворчасці — гаспадаркі электразабеспячэння — вышэйшыя галіновыя ўзнагароды.
Гэта падзея праходзіць у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю адкрыцця руху электрацягнікоў на першым электрыфікаванымі ўчастку Мінск-Пасажырскі—Аляхновічы, якое адбылося 7 снежня 1963 года.
Чытаць далей…