Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

14—15 снежня Беларуская чыгунка праводзіць фестываль аматарскай паэзіі «Свіцязі яснай прыгожыя крылы»

11 снежня 2013

Фестываль пройдзе на базе санаторыя «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У ім прымуць удзел паэты-аматары — работнікі ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

 

Галоўнымі мэтамі фестывалю з'яўляюцца прыцягненне да аматарскай мастацкай творчасці, выяўленне лепшых паэтаў-аматараў сярод работнікаў Беларускай чыгункі, развіццё і папулярызацыя паэтычнай творчасці.

Прадугледжана насычаная праграма фестывалю. Яна ўключае шэраг разнастайных мерапрыемстваў: удзельнікі пабываюць у музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку, дзе іх увазе будзе прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя «Ёсць у мяне зямля, край светлай мары», пазнаёмяцца з мультымедыйнай праграмай аб паэтах-земляках, прымуць удзел у майстар-класе.

Асноўнай часткай фестывалю стане конкурсная праграма, якая будзе ўключаць прэм'ер-лігу і вышэйшую лігу. У прэм'ер — лізе будуць прадстаўлены вершы ў трох намінацыях: чыгуначная, сатыра і гумар. У вышэйшай лізе работнікі арганізацый беларускай магістралі прадставяць свае вершы па шасці намінацыях: чыгуначная; сатыра і гумар; «Жывое слова — жывой прыродзе», прысвечаная роднай прыродзе; філасофска-духоўная; грамадзянска-патрыятычная; чатырохрадкоўе пра каханне і жыццë.

У кожнай намінацыі прэм'ер-лігі ўдзельнікі фестывалю будуць узнагароджаны дыпломам і памятным падарункам за 1, 2 і 3-е месца. А ў кожнай намінацыі вышэйшай лігі — дыпломам і памятным падарункам за 1-е месца ў кожнай намінацыі.

Журы, у склад якога ўвойдуць прафесійныя літаратары, выберуць творы, якія ў далейшым будуць прадстаўлены ў спецыяльным буклеце лепшых вершаў, напісаных работнікамі беларускай магістралі.

Правядзенне фестывалю стала ўжо добрай традыцыяй. У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць клубы аматараў паэзіі, дзе з велізарнай любоўю работнікі Беларускай чыгункі апяваюць чыгунку ў вершах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: фестываль
Да спісу навін за 2013 год