Карпаратыўныя навіны
Ліпень
-
31 ліпеня 2013Работнікі магістралі адзначаны вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі, а таксама Міністэрства транспарту і камунікацый
Урачыстая цырымонія ўручэння вышэйшых галіновых ўзнагарод адбылася 31 лiпеня 2013 года ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў і начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Узнагароджваючы лепшых чыгуначнікаў, Уладзімір Марозаў адзначыў уклад кожнага ў развіццё беларускай стальной магістралі, пажадаў далейшых вытворчых поспехаў.
За высокія дасягненні ў працы, добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам — Днём чыгуначніка — 20 чалавек ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», 87 чалавек — знакам «Выдатнiк Беларускай чыгункi». Ганаровай граматай Упраўлення Беларускай чыгункі адзначаны 85 чалавек. Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі аб'яўлена 100 работнікам.
Чытаць далей… -
30 ліпеня 2013Беларуская чыгунка адзначыць 4 жніўня сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка, зацверджанае ў 1995 годзе Указам кіраўніка дзяржавы
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу — Дня чыгуначніка, пройдуць ва ўсіх шасці аддзяленнях беларускай магістралі.
31 ліпеня ў сталіцы збяруцца лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў чыгункі, прадстаўленыя да ўзнагароджання вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі. Таксама будуць абвешчаны пераможцы галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе сярод аддзяленняў чыгункі, прадпрыемстваў прамысловасці і унітарных прадпрыемстваў беларускай магістралі.
У першую нядзелю жніўня свята пройдзе ва ўсіх аддзяленнях чыгункі. Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы прадугледжаны ва ўстановах культуры беларускай магістралі, а таксама парках культуры і адпачынку, дзіцячых пляцоўках і спартыўных установах.
Чытаць далей… -
-
24 ліпеня 2013Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года.
Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі 2013 года. Заяўкі грузаадправіцеляў на перавозкі збожжа новага ўраджаю пачалі паступаць з 22 ліпеня на станцыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Усяго ж з 1 ліпеня па дарозе перавезена больш за 750 вагонаў збожжа ці каля 43 тыс. т.
Магістраль своечасова дае рухомы састаў для перавозкі збожжавых, згодна з заяўках прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча. Для забеспячэння гэтых перавозак дарога валодае неабходным паркам збожжавозаў.
Чытаць далей… -
-
-
19 ліпеня 2013Беларуская магістраль набывае і мадэрнізуе рухомы састаў
У першым паўгоддзі 2013 года беларуская магістраль набыла 2 дызель-цягнікi ДП1. Гэта так званыя рэйкавыя аўтобусы, якія ААТ «Белкамунмаш» выпускае сумесна з польскай кампаніяй «PESA Bydgoszcz SA». Яшчэ адзін цягнік ДП1, як чакаецца, будзе набыты ў трэцім квартале 2013 года.
Беларуская чыгунка таксама мадэрнізавала 8 секцый цеплавозаў 2ТЭ10М і 2ТЭ10У. На гэтых машынах былі заменены дызельныя рухавікі. Па дадзеных фактычнай эксплуатацыі мадэрнізаваных раней аналагічных цеплавозаў эканомія на адной машыне дасягае 63,1 тоны паліва і 4,7 тоны дызельнага масла ў год.
Чытаць далей… -
16 ліпеня 2013Беларуская чыгунка набудзе чарговую партыю кітайскіх грузавых электравозаў
Адпаведныя кантракты паміж Беларускай чыгункай і карпарацыяй па экспарце і імпарце электраабсталявання Кітая «China National Electric Import & Export Corp.» падпісаны у Пекіне ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.
Таксама падпісана крэдытнае пагадненне з Экспартна-імпартным банкам Кітая па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы. Другая чарга. Участак Гомель—Жлобін».
Чытаць далей… -
-
11 ліпеня 2013За шэсць месяцаў 2013 Беларуская чыгунка перавезла амаль 50 млн пасажыраў
Гэта папярэдняя адзнака за студзень-чэрвень 2013 года. Агульная колькасць перавезеных пасажыраў вырасла і склала 100,2% да аналагічнага перыяду 2012 года.
Найбольшая колькасць жадаючых скарыстацца паслугамі чыгуначнага транспарту традыцыйна адзначаецца ў летнія месяцы, а таксама ў выхадныя і святочныя дні. На аснове аналізу пасажырапатоку на найбольш запатрабаваных напрамках для зручнасці пасажыраў беларуская магістраль рэгулярна прызначае дадатковыя цягнікі.
Чытаць далей… -
09 ліпеня 2013Перспектывы далейшага развіцця еўразійскай транскантынентальнай чыгуначнай магістралі «Чунцын—Еўропа» абмеркавалі ў Мінску
Рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з прадстаўнікамі кітайскай дэлегацыі, якую ўзначальвае намеснік начальніка прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР адбылася 9 ліпеня 2013 ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі.
У рамках пасяджэння абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця еўразійскай транскантынентальнай чыгуначнай магістралі «Чунцын-Еўропа». У прыватнасці, гаворка ішла аб дэталях арганізацыі ў Беларусі маштабнага медыятура з удзелам кітайскай прэсы.
Чытаць далей… -
08 ліпеня 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі азнаёміцца з інфраструктурай марскіх партоў ў Літве і Калінінградскай вобласці Расіі
З 08 па 11 ліпеня 2013 г. дэлегацыя беларускай магістралі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым зробіць рабочую паездку ў г. Клайпеду (Літва) і г. Калінінград (Расійская Федэрацыя).
У ходзе візіту плануецца правесці перамовы з кіраўніцтвам Літоўскіх чыгунак па пытаннях удасканалення тарыфнай палітыкі грузавых перавозак у міжнародных зносінах, а таксама прыцягнення дадатковага транзіту і аптымізацыі транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі беларускай экспартнай прадукцыі ў напрамку літоўскіх марскіх партоў.
Чытаць далей… -
02 ліпеня 2013Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі запрашае разам адсвяткаваць Дзень Незалежнасціі
Дзіцячая чыгунка ім. К. С.Заслонова Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі запрашае 3 ліпеня здзейсніць займальнае падарожжа на святочным цягніку.
У 11.00 на станцыі Заслонава стартуе святочная праграма, арганізаваная Дзіцячай чыгункай сумесна з рэдакцыяй «Настаўнiцкай газеты» і Першамайскім райвыканкамам. Святочныя мерапрыемствы будуць праводзіцца тут да 17.00. Перад гледачамі выступяць мастацкія калектывы, будзе арганізаваны конкурс малюнка і фотавыстава.
Не менш сюрпрызаў чакае гасцей Дзіцячай чыгункі і на станцыі Сасновы бор. На працягу ўсяго дня тут будуць праводзіцца атракцыёны і конкурсы. Для дзяцей і іх бацькоў падрыхтавана вялікая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў устаноў культуры Беларускай чыгункі з Мінска і Брэста.
Чытаць далей… -
02 ліпеня 2013Беларуская чыгунка падзеліцца вопытам работы з моладдзю
Беларуская магістраль прыме ўдзел у пасяджэнні рабочай групы Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці па працы з моладдзю, якое пройдзе ў г. Ерэване (Арменія) з 3 па 4 ліпеня 2013 года.
Чытаць далей… -
01 ліпеня 2013Перспектывы электрыфікацыі Беларускай магістралі абмеркавалі ў Жлобіне на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета
Беларуская чыгунка працягвае работы па электрыфікацыі участкаў 9-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. У прыватнасці, завяршыць электрыфікацыю ўчастка паміж Асіповічамі і Жлобінам магістраль плануе да верасня 2013 года.
Перш чым пачаць пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета, яго ўдзельнікі, на чале з начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым, азнаёміліся з ходам работ на ўчастку паміж Асіповічамі і Жлобінам. Акрамя таго, кіраўніцтва стальной магістралі агледзелі адну са змантаваных цягавых падстанцый, а таксама азнаёмілася з электратэхнічнай прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў, а таксама спецыялізаваным айчынным энергаэфектыўным праграмным забеспячэннем.
Электрыфікацыя для беларускай магістралі — гэта важнейшы інвестыцыйны праект. Больш за тое, у маштабе Беларусі ён адзін з найбуйнейшых у сферы транспарту і лагістыкі.
Чытаць далей… -
01 ліпеня 2013Каманда Беларускай чыгункі заняла прызавыя месцы ў пяці намінацыях рэспубліканскага спартыўнага фестывалю «Алімпія 2013»
Чыгуначнікі — пастаянныя ўдзельнікі рэспубліканскага спартыўнага фестывалю для працоўнай моладзі «Алімпія». У гэтым годзе зборная магістралі заваявала прызавыя месцы ў 5 з 12 намінацыях фестывалю, традыцыйна паказаўшы адзін з лепшых вынікаў у творчых конкурсах.
Чытаць далей…