Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда беларускай магістралі выйшла ў фінал футбольнага чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў

09 ліпеня 2013

Па выніках кваліфікацыйных матчаў зборная Беларускай чыгункі паднялася на другую прыступку пастамента пашаны ў сваёй падгрупе па розніцы забітых і прапушчаных мячоў (розніца ў 1 мяч).

Кваліфікацыйны турнір праходзіў у аўстрыйскім горадзе Вельс з 3 па 7 ліпеня 2013 года.

Супернікамі па падгрупе ў беларусаў аказаліся каманды Германіі, Аўстрыі, Люксембурга і Італіі. Нягледзячы на ​​моцны склад і жорсткую канкурэнцыю, зборная беларускай магістралі атрымала ўпэўненую перамогу 4:0 у матчы супраць Аўстрыі. Затым беларусы з лікам 9:1 разграмілі Люксембург і на канец не пакінулі шанцаў каманды Італіі. Чыгуначнікі Апенінскага паўвострава прапусцілі 6 мячоў, а ў адказ не забілі ніводнага. Што ж тычыцца каманды Германіі, то з ёй беларусы згулялі ўнічыю. Па ўмовах кваліфікацыйнага турніру ў фінал выйшлі дзве найбольш моцныя каманды: Германія і Беларусь. Прычым па розніцы прапушчаных і забітых мячоў лідарам кваліфікацыі — немцам наша зборная саступіла ўсяго 1 мяч.

Фінал чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па футболе адбудзецца ў Расіі ў 2015 годзе. Як чакаецца, за яго галоўны прыз будуць змагацца 8 каманд. У тым ліку і каманда Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год