Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Работнікі магістралі адзначаны вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі, а таксама Міністэрства транспарту і камунікацый

31 ліпеня 2013

Урачыстая цырымонія ўручэння вышэйшых галіновых ўзнагарод адбылася 31 лiпеня 2013 года ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў і начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Узнагароджваючы лепшых чыгуначнікаў, Уладзімір Марозаў адзначыў уклад кожнага ў развіццё беларускай стальной магістралі, пажадаў далейшых вытворчых поспехаў.

За высокія дасягненні ў працы, добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам — Днём чыгуначніка — 20 чалавек ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», 87 чалавек — знакам «Выдатнiк Беларускай чыгункi». Ганаровай граматай Упраўлення Беларускай чыгункі адзначаны 85 чалавек. Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі аб'яўлена 100 работнікам.

 

Начальнік Беларускай чыгункі таксама павіншаваў ад сябе асабіста і ад імя кіраўніцтва чыгункі работнікаў магістралі з надыходзячым святам — Днём чыгуначніка.

9 чыгуначнікаў адзначаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы транспартнiк», а 13 — Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый. Гэтыя ўзнагароды ўручыў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Рагачоў.

Сёння Беларуская чыгунка — стабільна працуючая, рэнтабельная арганізацыя. За першае паўгоддзе 2013 магістраль перавезла больш за 48 млн. пасажыраў і 68 млн. т грузаў.

Цырымонія ўзнагароджання — падстава напярэдадні свята ўспомніць пра значныя падзеі ў галіне, якія адбыліся з моманту святкавання мінулага Дня чыгуначніка.

Беларуская магістраль паспяхова рэалізавала маштабны інвестыцыйны праект па набыцці грузавых электравозаў. Кантракт, у рамках якога з Кітая было пастаўлена 12 электравозаў БКГ1, стаў першым этапам у рэалізацыі гэтага праекта. У ліпені 2013 чыгунка заключыла новы кантракт на пастаўку 18 аднасекцыйных грузавых лакаматываў.

З'явіўся на магістралі і шэраг новых вытворчых магутнасцяў, заснаваных на сучасных тэхналогіях і абсталяванні. Так, у Баранавіцкім вагонным дэпо ўкаранёны інавацыйны аўтаматызаваны тэхналагічны комплекс па рамонце колавых пар. Акрамя таго, на базе вопытнай пуцявой машыннай станцыі (ВПМС-115), таксама ў Баранавічах, уведзены ў эксплуатацыю цэх зборкі рэйкашпальнай рашоткі.

Праведзена маштабная работа па тэхнічным пераўзбраенні грузавых тэрміналаў. Завяршаюцца работы па стварэнні транспартна-лагістычнага цэнтра на станцыі Калядзічы. У перспектыве адна з найважнейшых задач для чыгункі — стварыць сучасныя транспартна-лагістычныя цэнтры ва ўсіх абласцях Беларусі.

Беларуская магістраль рэалізуе важны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній у рамках 9-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. У красавіку 2013 года завершана электрыфікацыя ўчастка Асіповічы—Бабруйск, на якім адкрыты рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній. У верасні плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка Бабруйск-Жлобін и прыступіць да работ на участках Жлобін—Гомель і Жлобін—Калінкавічы. Таксама ў 2013 годзе пачнуцца работы па электрыфікацыі на ўчастку Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа.

Мадэрнізуецца і развіваецца інфраструктура пасажырскага комплексу Беларускай чыгункі. Так, з моманту адкрыцця руху цягнікамі гарадскіх ліній (у рамках ўкаранення новага фармату пасажырскіх перавозак) перавезена амаль тры мільёны пасажыраў. Толькі за шэсць месяцаў 2013 года паслугамі гарадскіх ліній скарысталіся больш за 920 тысяч жыхароў і гасцей нашай краіны, або 134,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта сведчыць аб росце папулярнасці гэтага праекта. У 2013 годзе ў планах чыгункі стаіць завяршэнне работы на ўчастку Мінск—Рудзенск і адкрыць рух электрацягнікоў гарадскіх ліній на гэтым напрамку.

Акрамя таго, у гэтым годзе Беларуская чыгунка плануе набыць 4 электра- і 4 дызель-цягнiкi, 36 пасажырскіх і 2000 грузавых вагонаў. Важным для беларускай магістралі з'яўляецца праект па вытворчасці манеўровых цеплавозаў серыі ТМЭ. Да канца года плануецца вырабіць 8 цеплавозаў ТМЭ3 і 14 ТМЭ1.

Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў другой палове дня святочным канцэртам. Перад чыгуначнікамі-удзельнікамі ўрачыстага вечара выступілі лепшыя творчыя калектывы Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год