Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская магістраль набывае і мадэрнізуе рухомы састаў

19 ліпеня 2013

У першым паўгоддзі 2013 года беларуская магістраль набыла 2 дызель-цягнікi ДП1. Гэта так званыя рэйкавыя аўтобусы, якія ААТ «Белкамунмаш» выпускае сумесна з польскай кампаніяй «PESA Bydgoszcz SA». Яшчэ адзін цягнік ДП1, як чакаецца, будзе набыты ў трэцім квартале 2013 года.

Беларуская чыгунка таксама мадэрнізавала 8 секцый цеплавозаў 2ТЭ10М і 2ТЭ10У. На гэтых машынах былі заменены дызельныя рухавікі. Па дадзеных фактычнай эксплуатацыі мадэрнізаваных раней аналагічных цеплавозаў эканомія на адной машыне дасягае 63,1 тоны паліва і 4,7 тоны дызельнага масла ў год.

 

Яшчэ 4 секцыі цеплавозаў 2ТЭ10 плануецца мадэрнізаваць ў трэцім квартале 2013 года. Паралельна з мадэрнізацыяй беларуская магістраль працягвае вытворчасць манеўровых цеплавозаў серыі ТМЭ. За першыя шэсць месяцаў 2013 было выраблена 8 такіх цеплавозаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год