Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перспектывы электрыфікацыі Беларускай магістралі абмеркавалі ў Жлобіне на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета

01 ліпеня 2013

Беларуская чыгунка працягвае работы па электрыфікацыі участкаў 9-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. У прыватнасці, завяршыць электрыфікацыю ўчастка паміж Асіповічамі і Жлобінам магістраль плануе да верасня 2013 года.

Перш чым пачаць пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета, яго ўдзельнікі, на чале з начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым, азнаёміліся з ходам работ на ўчастку паміж Асіповічамі і Жлобінам. Акрамя таго, кіраўніцтва стальной магістралі агледзелі адну са змантаваных цягавых падстанцый, а таксама азнаёмілася з электратэхнічнай прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў, а таксама спецыялізаваным айчынным энергаэфектыўным праграмным забеспячэннем.

Электрыфікацыя для беларускай магістралі — гэта важнейшы інвестыцыйны праект. Больш за тое, у маштабе Беларусі ён адзін з найбуйнейшых у сферы транспарту і лагістыкі.

 

Электрыфікацыя дазваляе знізіць сабекошт чыгуначных перавозак прыкладна на 20% і павысіць хуткасць руху да 160 км/ч.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць выконваць работы з высокай якасцю і ў даволі сціслыя тэрміны.

— Электрыфікацыя, якую мы цяпер праводзім, адпавядае сусветнаму ўзроўню, — адзначыў галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў, ацэньваючы ход работ па электрыфікацыі ўчастку Асіповічы-Жлобін. — Мы выкарыстоўваем матэрыялы і абсталяванне сусветнага ўзроўню.

У бліжэйшыя некалькі гадоў Беларуская чыгунка плануе завяршыць электрыфікацыю участкаў Жлобін—Гомель і Жлобін—Калінкавічы, а таксама прыступіць да электрыфікацыі ўчастку МаладзечнаГудагай. У перспектыве сталёвая магістраль мае намер электрыфікаваць да 200 кіламетраў пуцi штогод.

Акрамя электрыфікацыі новых участкаў на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета абмеркавалі вопыт мадэрнізацыі кантактнай сеткі на ўчастку Лясная—Даманава (2-гi Агульнаеўрапейскі транспартны калідор).

Абмяркоўваючы перспектывы развіцця гаспадаркі электразабеспячэння, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў нагадаў, што гэты працэс павінен ісці комплексна, ва ўзаемасувязі з іншымі напрамкамі дзейнасці чыгункі.

— Акрамя таго, развіваючыся тэхнічна, вельмі важна не забываць пра людзей, — падкрэсліў начальнік Беларускай чыгункі. — Кадравы патэнцыял — гэта аснова паспяховага развіцця галіны. Улічваючы імклівасць тэхнічнага прагрэсу, нельга забываць аб рабоце па павышэннi кваліфікацыі нашых спецыялістаў, выкарыстоўваючы як айчынныя магчымасці і напрацоўкі, так і замежны вопыт.

Падводзячы вынікі тэхніка-эканамічнага савета, Уладзімір Марозаў яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў і работнікаў магістралі на неабходнасць мэтанакіраванай работы па павышэннi прадукцыйнасці працы. Гэта вельмі важна для паспяховага развіцця не толькі гаспадаркі электразабеспячэння, але і Беларускай чыгункі ў цэлым.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Тэгі: ТЭС
Да спісу навін за 2013 год