Дэлегацыя Беларускай чыгункі азнаёміцца з інфраструктурай марскіх партоў ў Літве і Калінінградскай вобласці Расіі
08 ліпеня 2013
З 08 па 11 ліпеня 2013 г. дэлегацыя беларускай магістралі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым зробіць рабочую паездку ў г. Клайпеду (Літва) і г. Калінінград (Расійская Федэрацыя).
У ходзе візіту плануецца правесці перамовы з кіраўніцтвам Літоўскіх чыгунак па пытаннях удасканалення тарыфнай палітыкі грузавых перавозак у міжнародных зносінах, а таксама прыцягнення дадатковага транзіту і аптымізацыі транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі беларускай экспартнай прадукцыі ў напрамку літоўскіх марскіх партоў.
Акрамя таго, прадстаўнікі магістралі маюць намер азнаёміцца з інфраструктурай Клайпедскага і Калінінградскага партаў, працай іх тэрміналаў і прыпартовых станцый.
Беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у трохбаковых перамовах з кіраўніцтвам Калінінградскай і Літоўскіх чыгунак. У рамках сустрэчы плануецца абмеркаваць перспектывы ўзаемадзеяння па развіцці і ўдасканаленні міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак, у тым ліку скарачэнне часу накіравання ў шляху пасажырскіх цягнікоў Калінінград—Вільня—Масква—Мінск.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год