Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклікае кіроўцаў аўтатранспарту выконваць правілы руху пры скрыжаванні чыгуначных пераездаў

12 ліпеня 2013

У першым паўгоддзі 2013 адбылося дзевяць чыгуначна-транспартных здарэнняў. Гэта на 12 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2012 года. У гэтым годзе два выпадкі ДТЗ зафіксавана на Крычаўскай дыстанцыі пуцi, па адным выпадку на Аршанскай, Мінскай, Баранавіцкай, Ваўкавыскай, Жабінкаўскай, Магілёўскай і Асіповіцкай.

У выніку ДТЗ у першым паўгоддзі было траўмавана чатыры чалавекі, у тым ліку двое смяротна. Што да аналагічнага перыяду 2012 года, то траўмы атрымалі 10 чалавек, трое з іх загінулі.

З мэтай папярэджання ДТЗ супрацоўнікі магістралі праводзяць тлумачальную работу з кіроўцамі розных арганізацый. Заклікаюць іх выконваць правілы дарожнага руху на чыгуначных пераездах. Таксама, сумесна з работнікамі ДАІ штогод праводзіцца комплекс мерапрыемстваў пад умоўнай назвай «Пераезд».

Нягледзячы на ​​зніжэнне колькасці ДТЗ, а таксама іх ахвяр беларуская магістраль працягвае несці страты, якія звязаны з аднаўленнем чыгуначнай інфраструктуры, рамонтам рухомага саставу, затрымкамі ў графіку руху цягнікоў.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз выказвае занепакоенасць сітуацыяй і наступствамі ДТЗ і заклікае вадзіцеляў быць пільнымі і няўхільна выконваць правілы дарожнага руху.

 

Для даведак:

Сёння на Беларускай чыгунцы эксплуатуецца 1420 чыгуначных пераездаў агульнага карыстання, у тым ліку 85 пераездаў — з дзяжурным работнікам, 1283 пераезды абсталяваны сігналізацыяй і 137 пераездаў — без сігналізацыі. Спецыялісты чыгункі мэтанакіравана працуюць над прадухіленнем дарожна-транспартных здарэнняў і забеспячэннем бяспекі руху на пераездах. У прыватнасці, пачынаючы з 2001 года, на беларускай магістралі ліквідавана 54 маладзейныя чыгуначныя пераезды.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год