Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі заняла прызавыя месцы ў пяці намінацыях рэспубліканскага спартыўнага фестывалю «Алімпія 2013»

01 ліпеня 2013

Чыгуначнікі — пастаянныя ўдзельнікі рэспубліканскага спартыўнага фестывалю для працоўнай моладзі «Алімпія». У гэтым годзе зборная магістралі заваявала прызавыя месцы ў 5 з 12 намінацыях фестывалю, традыцыйна паказаўшы адзін з лепшых вынікаў у творчых конкурсах.

 

Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам конкурсу на лепшую страву, прыгатаваўшы яе з гародніны і садавіны ў выглядзе пірацкай карты. У конкурсе візітных картак і ў конкурсе бівакоў «Маладзёжны дом» чыгуначнікі занялі другія месцы, а ў конкурсе песні пра моладзь — 3 месца. Акрамя таго, зборная беларускай магістралі была прызнана адной з самых актыўных каманд фестывалю.

Гонар Беларускай чыгункі на фестывалі «Алімпія-2013» адстойвалі 30 чалавек — работнікі Ўпраўлення і прадпрыемстваў Мінскага аддзялення магістралі.

Па выніках фестывалю ў агульным заліку каманда чыгуначнікаў заняла 7 месца. Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 19 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Рэспубліканскі спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія» прайшоў 28—30 чэрвеня ў пасёлку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Праграма фестывалю была вельмі насычанай. Удзельнікі пераадольвалі «паласу перашкод», прымалі ўдзел у спартыўнай эстафеце «Начны дэсант», спаборніцтвах па паркавым валейболе, дартсе, перацягванні каната і мас-рэслінгу. Творчая праграма фестывалю ўключала ў сябе конкурс візітных картак «Сустракай нас, лета!», конкурс песні пра моладзь, конкурс бівакоў «Маладзёжны дом» конкурс на лепшую паходную страву «Выдатна жывём» і інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?».

Адной з асноўных мэтаў мерапрыемства з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

Заснавальнікі і арганізатары праекта — Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Беларуская чыгунка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год