Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адзначыць 4 жніўня сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка, зацверджанае ў 1995 годзе Указам кіраўніка дзяржавы

30 ліпеня 2013

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу — Дня чыгуначніка, пройдуць ва ўсіх шасці аддзяленнях беларускай магістралі.

31 ліпеня ў сталіцы збяруцца лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў чыгункі, прадстаўленыя да ўзнагароджання вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі. Таксама будуць абвешчаны пераможцы галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе сярод аддзяленняў чыгункі, прадпрыемстваў прамысловасці і унітарных прадпрыемстваў беларускай магістралі.

У першую нядзелю жніўня свята пройдзе ва ўсіх аддзяленнях чыгункі. Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы прадугледжаны ва ўстановах культуры беларускай магістралі, а таксама парках культуры і адпачынку, дзіцячых пляцоўках і спартыўных установах.

 

У праграме свята — правядзенне фестываляў, конкурсаў, канцэртаў мастацкай самадзейнасці, маладзёжна-забаўляльных праграм, у тым ліку для дзяцей. На спартыўных пляцоўках беларускай магістралі пройдуць шахматна-шашачныя турніры, спартыўныя конкурсы і эстафеты.

Дзень чыгуначніка з'яўляецца адным з першых прафесійных святаў у Расійскай імперыі. Ён быў заснаваны яшчэ ў 1896 годзе і прымеркаваны да дня нараджэння імператара Мікалая I (25 чэрвеня), які пачаў будаўніцтва чыгунак у Расіі.

Загад па Міністэрству шляхоў зносi ад 9 ліпеня 1896 г. за № 58 абвяшчаў: «Государь Император в ознаменование дня рождения Императора Николая I, державной волею коего положено начало сооружения и эксплуатации железных дорог в России, по всеподданнейшему докладу нашему, 28 июня сего года Высочайше повелеть изволил: установить ежегодное празднование годовщины Императора Николая I всеми центральными и местными учреждениями, заведывающими железными дорогами в России. О таковой Высочайшей воле объявлено по ведомству путей сообщения. Министр путей сообщения князь М. Хилков «.

Святкаваўся Дзень чыгуначніка штогод 25 чэрвеня аж да 1917 года. Пасля 1917 г. свята было забыта амаль на 20 гадоў.

Традыцыя ўшаноўваць чыгуначнікаў адрадзілася ў Савецкім Саюзе толькі ў 1936 годзе. Пазней яго святкаванне перанеслі на першую нядзелю жніўня. У Беларусі Дзень чыгуначніка зацверджаны ў 1995 годзе Указам кіраўніка дзяржавы.

Уся гісторыя чыгункі непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны. Беларускія чыгуначнікі ўнеслі значны ўклад у будаўніцтва прамысловасці і сельскай гаспадаркі рэспублікі. Яны з годнасцю вытрымалі выпрабаванні ваеннага ліхалецця і прынялі актыўны ўдзел у пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.

Беларуская чыгунка і сёння адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, надзейна забяспечваючы функцыянаванне эканомікі, патрэбы насельніцтва ў перавозках. У гэтым вялікая заслуга шматтысячнага калектыву, які слаўны сваімі традыцыямі, добрасумленнай і дысцыплінаванай працай.

Першым беларускім горадам з чыгуначным рухам стаў Гродна. Першая лінія ПарэччаГродна пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе як частка Санкт-Пецярбург-Варшаўскай чыгункі. У 2012 годзе Беларуская чыгунка адзначыла 150-годдзе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год