Карпаратыўныя навіны
Кастрычнік
-
31 кастрычніка 2013З 1 па 3 лістапада на базе адпачынку «Белае возера» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення пройдзе турыстычны злёт моладзі Беларускай чыгункі
У злёце прымуць удзел 6 каманд аддзяленняў, у склад якіх увойдзе працоўная моладзь арганізацый галіны.
Свае ўменне і спрыт каманды змогуць прадэманстраваць у турыстычнай эстафеце, спаборніцтвах па перацягванні ліны, фігурным ваджэнні веласіпеда, дартсу, біг-болу, гумарыстычнай эстафеце, а веды і логіку — у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?».
Чытаць далей… -
28 кастрычніка 2013Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі ў 2013 годзе
Мэтамі правядзення гэтага агляду-конкурсу, які стаў для магістралі традыцыйным, з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.
Чытаць далей… -
28 кастрычніка 201325—27 кастрычніка на базе Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся адкрыты міжнародны турнір па валейболе, у якім прынялі ўдзел каманды чыгунак Беларусі, Расіі і Славакіі
Сярод мужчынскіх каманд першае месца заняла каманда Беларускай чыгункі, на другім месцы — прадстаўнікі Маскоўскай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД " і «бронза» — у каманды славацкай чыгункi.
Чытаць далей… -
28 кастрычніка 2013Беларуская чыгунка укараніла ў студзені—верасні больш за 715 рацыяналізатарскіх прапаноў
У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі за 9 месяцаў бягучага года было ўкаранёна больш за 715 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 13,533 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 730 спецыялістаў БЧ.
Чытаць далей… -
25 кастрычніка 2013Заключны гала-канцэрт III фестывалю народнай творчасці Беларускай чыгункі «Родныя напевы» пройдзе ў Мінску 27 кастрычніка
Заключны гала-канцэрт III фестывалю народнай творчасці «Родныя напевы» адбудзецца ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў 27 кастрычніка.
У канцэрце прымуць удзел 35 калектываў і індывідуальных выканаўцаў народнай песні арганізацый Беларускай чыгункі. Мерапрыемству папярэднічала правядзенне адборачных тураў ва ўсіх шасці аддзяленнях БЧ.
Чытаць далей… -
24 кастрычніка 2013Беларуская чыгунка вызначыць «Міс майстэрства і чароўнасць». Конкурс сярод білетных касіраў праходзіць сёння ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў
Удзельніцы конкурсу будуць змагацца за званне «Лепшай па прафесіі ў некалькі этапаў. Прадстаўляючы сваю «Візітную картку», канкурсанткі ў адвольнай форме раскажуць пра спецыфіку сваёй прафесіі, сваі інтарэсы. Гэта творчы этап, у якім дапускаецца выкарыстанне, напрыклад, відэапрэзентацыі ці міні-фільма.
Чытаць далей… -
23 кастрычніка 2013Дэлегацыя прафсаюза чыгуначнікаў Фінляндыі ўпершыню наведала Беларускую чыгунку
Старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг правёў сустрэчу з лідарам прафсаюза чыгуначнікаў Фінляндыі Веса Маўрыяла.
Чытаць далей… -
21 кастрычніка 2013Беларуская чыгунка адрамантавала ў студзені—верасні бягучага года 460 км пуцей
Аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем элементаў верхняй будовы пуцей (рэек, мацавання, шпал і баласту) быў праведзены на 151 км пуцей. Сярэдні рамонт пуцей выкананы на 309 км, у тым ліку сіламі пуцявых машынных станцый — на 178 км. Па выніках 9 месяцаў таксама было выкладзена 154 км плецей бясстыкавых пуцей.
Чытаць далей… -
17 кастрычніка 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі 18 кастрычніка прыме ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 60-годдзю заснавання Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту
Плануецца, што дэлегацыю ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Сёння прадстаўнікі Беларускай чыгункі будуць удзельнічаць у III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы і перспектывы развіцця транспартных сістэм і будаўнічага комплексу», якая праходзіць у рамках святкавання 60-гадовага юбілею універсітэта.
Чыгуначнікаў і Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту (БелДУТ) звязваюць даўнія трывалыя дзелавыя і творчыя сувязі, бо універсітэт з моманту свайго заснавання з'яўляецца кузняй высокакваліфікаваных кадраў для магістралі, яе навуковай апорай.
Чытаць далей… -
17 кастрычніка 2013Каманда па міні-футболе БЧ ўзначаліла турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі
-
15 кастрычніка 2013Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала ўпэўненую перамогу ў cпартакiядзе Мінтранса
Чатыры першыя месцы ў пяці відах спорту — з такой упэўненай перамогай вярнулася каманда Беларускай чыгункі з II-га этапу рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Чытаць далей… -
14 кастрычніка 2013Каманда БЧ перамагла на выездзе магілёўскую каманду «Фортэ»
-
11 кастрычніка 2013Начальнік Беларускай чыгункі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця прадстаўніцтва ААТ «Расійскія чыгункі» у Рэспубліцы Беларусь
10 кастрычніка ў Мінску адбылося адкрыццё прадстаўніцтва ААТ «Расійскія чыгункі» у Рэспубліцы Беларусь. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзімір Якунін, пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў і іншыя афіцыйныя асобы.
Чытаць далей… -
10 кастрычніка 2013Кіраўнікі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана дамовіліся пра базавыя прынцыпы стварэння і дзейнасці Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі
10 кастрычніка ў рамках правядзення бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» ў Мінску ў «Прэзідэнт-Атэлі» кіраўнікамі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана было падпісана Пагадненне аб паўнамоцтвах Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Праектны офіс АТЛК» паміж ААТ «Расійскія чыгункі», Беларускай чыгункай і АТ «Нацыянальная кампанія «Казахстан тэмiр жалы».
Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і віцэ-прэзідэнт АТ «НК «Казахстан тэмiр жалы» Канат Алпысбаеў.
Чытаць далей… -
09 кастрычніка 20139 кастрычніка міністры транспарту Беларусі, Расіі і Кыргызскай Рэспублікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй сучаснай чыгуначнай тэхнікі на станцыі Ждановічы
Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, міністр транспарту Расіі Максім Сакалоў і міністр транспарту і камунікацый Кыргызскай Рэспублікі Калыкбек Султанаў азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй сучаснай чыгуначнай тэхнікі на станцыі Ждановічы.
Мерапрыемства прайшло ў рамках Беларускага транспартнага тыдня і XXXIII пасяджэння Каардынацыйнай транспартнай нарады краін СНД.
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прадставіў міністрам сучасны рухомы састаў, які эксплуатуецца на беларускай магістралі, а таксама азнаёміў з прамысловым патэнцыялам прадпрыемстваў рэспублікі ў галіне вытворчасці чыгуначнага транспарту.
Чытаць далей… -
08 кастрычніка 2013Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял на выставе «Транспарт і лагістыка»
Сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё выставы «Транспарт і лагістыка», у якой Беларуская чыгунка ўдзельнічае ўжо сёмы год запар.
Як адзначыў, адкрываючы выставу, міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, вынікі дзейнасці ў галіне транспарту з'яўляюцца важнейшым складальнікам знешнеэканамічнай і сацыяльнай палітыкі дзяржавы. «Цяперашняя выстава задумвалася не толькі як магчымасць падсумаваць зробленае, але, перш за ўсё, як інструмент па вызначэнні стратэгічных планаў далейшага развіцця транспартна-лагістычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь», — зазначыў міністр.
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, адказваючы на пытанні журналістаў, падкрэсліў неабходнасць выкарыстання тых магчымасцяў, якія адкрывае выгаднае размяшчэнне Беларусі на скрыжаванні II і IX Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў. З гэтай мэтай Беларуская чыгунка праводзіць мэтанакіраваную працу па развіцці свайго транзітнага патэнцыялу — развіваецца складская і тэрмінальная інфраструктура, электрыфікуюцца чыгуначныя лініі, абнаўляецца рухомы састаў.
Чытаць далей… -
08 кастрычніка 20138 кастрычніка ў рамках міжнароднай выставы «Транспарт і лагістыка» чыгункі Беларусі і Літвы заключылі шэраг пагадненняў
Бакі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне перавозак грузаў чыгуначным транспартам, а таксама Пагадненне аб ажыццяўленні перавозак парожніх прыватных, арандаваных вагонаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай з выкарыстаннем электронных перавозачных дакументаў (электроннай накладной).
Асноўнай мэтай дакументаў з'яўляецца ўмацаванне супрацоўніцтва Бакоў, якое спрыяе захаванню і павелічэнню аб'ёмаў і канкурэнтаздольнасці перавозак грузаў чыгуначным транспартам.
Чытаць далей… -
08 кастрычніка 2013Беларуская чыгунка ўзнагароджана спецыяльнай узнагародай «Прэмія Байнэта», якая ўручаецца штогод за асаблівы ўнёсак у развіццё і папулярызацыю доступу ў сетку Інтэрнэт
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 10 кастрычніка ў 10:00 у Малой зале Палаца Рэспублікі на адкрыцці восьмай канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» у Мінску. Гэтая прэмія ўручаецца беларускай магістралі ў намінацыі «Падзея года».
Рашэнне аб ўручэнні прэміі прымалася арганізацыйным камітэтам на аснове прамога апытання інтэрнэт- спецыялістаў, журналістаў і экспертаў у галіне развіцця і тэлекамунікацый. На думку арганізацыйнага камітэта і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, Беларуская чыгунка ўнесла асаблівы ўклад у павышэнне каштоўнасці інтэрнэт-доступу ў Беларусі праз выкарыстанне сістэмы электроннай рэгістрацыі на цягнікі і сістэму электроннага продажу білетаў.
Чытаць далей…