Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Кіраўнікі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана дамовіліся пра базавыя прынцыпы стварэння і дзейнасці Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі

10 кастрычніка 2013

10 кастрычніка ў рамках правядзення бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» ў Мінску ў «Прэзідэнт-Атэлі» кіраўнікамі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана было падпісана Пагадненне аб паўнамоцтвах Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Праектны офіс АТЛК» паміж ААТ «Расійскія чыгункі», Беларускай чыгункай і АТ  «Нацыянальная кампанія «Казахстан тэмiр жалы».

Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і віцэ-прэзідэнт АТ «НК «Казахстан тэмiр жалы» Канат Алпысбаеў.

 

Пагадненне ўключае ўзгоднены план-графік мерапрыемстваў па стварэнні АТЛК. Ужо сфарміравана каманда з супрацоўнікаў трох чыгунак, ААТ «Транскантэйнер» і ААТ «РЖД-Лагістыка» на чале з саветнікам прэзідэнта ААТ «РЖД» Жанар Рымжанавай.

Як адзначыў прэзідэнт ААТ «РЖД» Уладзімір Якунін, правінцыя Чуньцын (КНР) праявiла цікавасць да выкарыстання чыгуначнага транзіту праз тэрыторыю Расіі, Беларусі і Казахстана для перавозкі кітайскіх грузаў у Еўропу і імпарту еўрапейскіх грузаў у Кітай. Па словах кіраўніка расійскіх чыгунак, праект прынясе істотныя фінансавыя выгады як для акцыянераў, так і для дзяржаў АЭП. Згодна з бiнес-планам агульны грузаабарот АТЛК да 2020 года перавысіць 4 млн ДФЭ. Дадатковы даход нацыянальных чыгуначных кампаній ад выкарыстання інфраструктуры да 2020 года складзе каля 1,6 млрд долараў ЗША. Кумулятыўны ўклад у ВУП краін АЭП да 2020 года, згодна з разлікамі, складзе 11,3 млрд долараў ЗША, у тым ліку для Расiі — амаль 5 млрд долараў ЗША, для Беларусі — каля 1 млрд долараў ЗША, для Казахстана — 5, 3 млрд долараў ЗША.

У рамках форуму прайшла прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзімір Якунін, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, віцэ-прэзідэнт АТ «НК «Казахстан тэмiр жалы» Канат Алпысбаеў.

Праграма бізнес-форуму ўключала работу дыскусій і спецыялізаваных круглых сталоў. Адкрыўся бізнес-форум пленарнай дыскусіяй на тэму «1520: транзітны бізнес кантынентальнага маштабу». У пленарным пасяджэнні прыняў удзел Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рабоце секцый, у тым ліку «АЭП: ідэалогія транзітнага росту» і іншых, а таксама ў рабоце круглага стала на тэму «Пасажырскі транспарт: тэхналогіі інавацыйнага камфорту».

Сярод удзельнікаў форуму — кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній Беларусі, Казахстана, Расіі, іншых краін «шырокай» і «вузкай» каляіны, а таксама кіраўнікі вядучых транспартных і лагістычных прадпрыемстваў Расіі, дзяржаў ЕС і СНД.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год