Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка укараніла ў студзені—верасні больш за 715 рацыяналізатарскіх прапаноў

28 кастрычніка 2013

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі за 9 месяцаў бягучага года было ўкаранёна больш за 715 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 13,533 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 730 спецыялістаў БЧ.

 

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі: Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе было ўкаранёна 110 рацпрапаноў і атрыманы эканамічны эфект у памеры 5,648 млрдрублёў; Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі — 140 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 3,094 млрд рублёў і Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі — 324 рацпрапановы з эканамічным эфектам 2,718 рублёў.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яго стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год