Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыць «Міс майстэрства і чароўнасць». Конкурс сярод білетных касіраў праходзіць сёння ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў

24 кастрычніка 2013

Удзельніцы конкурсу будуць змагацца за званне «Лепшай па прафесіі ў некалькі этапаў. Прадстаўляючы сваю «Візітную картку», канкурсанткі ў адвольнай форме раскажуць пра спецыфіку сваёй прафесіі, сваі інтарэсы. Гэта творчы этап, у якім дапускаецца выкарыстанне, напрыклад, відэапрэзентацыі ці міні-фільма.

 

Самае складанае — гэта другі этап. Дзяўчатам трэба будзе адказаць на пытанні, звязаныя з іх прафесійнай тэматыкай, а таксама ацаніць разыграную артыстамі пазаштатную сітуацыю. У рамках конкурсу «Сам сабе мадэльер» удзельніцы прадэманструюць арыгінальныя мадэлі форменнай вопраткі касіра з незвычайных матэрыялаў, з паперы або плёнкі.

Фіналам спаборніцтваў стане «Асенняя фантазія» — конкурс, у якім дзяўчыны прадставяць на суд журы канцэртны нумар.

Пераможцу кампетэнтнае журы абярэ па выніках усіх конкурсаў. Акрамя таго, яшчэ пяць дзяўчат атрымаюць дыпломы ў намінацыях: «Міс Імкненне да перамогі», «Міс Фантазія», «Міс Грацыя», «Міс Талент», а таксама «Міс Індывідуальнасць».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год