Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пятую перамогу запар атрымала каманда БЧ у XXV чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

07 кастрычніка 2013

Чыгуначнікі прымалі ў Гомелі сталічную каманду «Дынама-БНТУ». У актыве мінчан перад гэтай гульнёй была адна перамога і тры паражэннi. Чыгуначнікі ў папярэдніх турах не гублялі ачкоў, атрымаўшы чатыры яркія вікторыі. Калі казаць аб статыстыцы вочнага супрацьстаяння БЧ і «Дынама-БНТУ», ва ўсіх дванаццаці папярэдніх гульнях наша каманда была мацнейшай. Трынаццатая сустрэча зноў пацвердзіла высокі клас спартсменаў-чыгуначнікаў.

 

Важкую заяўку на перамогу гаспадары пляцоўкі зрабілі яшчэ ў першай палове гульні. Лiк забітым мячам ужо на другой хвіліне адкрыў форвард БЧ Мікіта Андрыеўскі (у гэтым матчы ён зрабіў галявы дубль). Таксама ў першым тайме вызначыліся Дзмітрый Шулькiн, Канстанцін Кускоў і Андрэй Марозаў. Зафіксаваў суддзя і аўтагол. 6:0 на карысць каманды БЧ — з такім лікам абедзве дружыны сыходзілі на перапынак. У другім тайме чыгуначнікі павялічылі перавагу, забіўшы яшчэ два галы — на 31-й хвіліне вызначыўся капітан нашай каманды Аляксей Чэхаўскі, на 37-й — Арцём Гусакоў. Мінчане змаглі адказаць толькі двума забітымі мячамі. Выніковы лік — 8:2 на карысць каманды БЧ. І яшчэ адна добрая навіна. Гулец нашай каманды Андрэй Марозаў пасля гэтага матчу узначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату краіны — на яго рахунку восем забітых мячоў .

У турнірнай табліцы чыгуначнікі займаюць высокае другое месца — 15 ачкоў пасля пяці тураў. Вышэй толькі МАПІД, у актыве якога таксама пяць перамог, аднак больш забітых мячоў. У квартэт лідараў таксама ўваходзяць «ВітЭн» і «Лідсельмаш». Яны правялі па чатыры гульні і таксама не гублялі ачкоў. Вочны паядынак паміж гэтымі камандамі адбудзецца ў чацвер 10 кастрычніка .

У шостым туры чэмпіянату супернікам чыгуначнікаў будзе каманда «Фортэ», якая ў турнірнай табліцы з чатырма набранымі ачкамі займае адзінаццатае месца.

Да спісу навін за 2013 год