Беларуская чыгунка ўзнагароджана спецыяльнай узнагародай «Прэмія Байнэта», якая ўручаецца штогод за асаблівы ўнёсак у развіццё і папулярызацыю доступу ў сетку Інтэрнэт
08 кастрычніка 2013
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 10 кастрычніка ў 10:00 у Малой зале Палаца Рэспублікі на адкрыцці восьмай канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» у Мінску. Гэтая прэмія ўручаецца беларускай магістралі ў намінацыі «Падзея года».
Рашэнне аб ўручэнні прэміі прымалася арганізацыйным камітэтам на аснове прамога апытання інтэрнэт- спецыялістаў, журналістаў і экспертаў у галіне развіцця і тэлекамунікацый. На думку арганізацыйнага камітэта і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, Беларуская чыгунка ўнесла асаблівы ўклад у павышэнне каштоўнасці інтэрнэт-доступу ў Беларусі праз выкарыстанне сістэмы электроннай рэгістрацыі на цягнікі і сістэму электроннага продажу білетаў.
Гэтыя тэхнічныя рашэнні павышаюць цікавасць да інтэрнэт- тэхналогій сярод насельніцтва, надаюць беларускаму сегменту глабальнай сеткі практычную каштоўнасць, фармуючы тым самым дадатковы патэнцыял для развіцця ў Беларусі тэлекамунікацыйных тэхналогій.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год