Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 1 па 3 лістапада на базе адпачынку «Белае возера» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення пройдзе турыстычны злёт моладзі Беларускай чыгункі

31 кастрычніка 2013

У злёце прымуць удзел 6 каманд аддзяленняў, у склад якіх увойдзе працоўная моладзь арганізацый галіны.

Свае ўменне і спрыт каманды змогуць прадэманстраваць у турыстычнай эстафеце, спаборніцтвах па перацягванні ліны, фігурным ваджэнні веласіпеда, дартсу, біг-болу, гумарыстычнай эстафеце, а веды і логіку — у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?».

 

Традыцыйна правядзенне злёту падтрымае Арганізацыя Беларускай чыгункі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якая правядзе конкурс, які дазваляе камандам паказаць на практыцы ўменне дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях і забяспечыць першай дапамогай пацярпелага, а таксама віктарыну, прысвечаную прапагандзе здаровага ладу жыцця і дзейнасці Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год