Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда БЧ перамагла на выездзе магілёўскую каманду «Фортэ»

14 кастрычніка 2013

Хет-трыкам у гэтым матчы адзначыўся капітан чыгуначнікаў Аляксей Чэхаўскі.

 

Як і ў мінулым сезоне, цяперашняя сустрэча гэтых сапернікаў аказалася вельмі дзейснай. Тады ў агульнай складанасці было забіта 13 мячоў (чыгуначнікі святкавалі перамогу з лікам 8:5). На гэты раз зафіксавана чатырнаццаць ўзяццяў варот. І яшчэ адно назіранне. Першы гол — і ў мінулым сезоне, і ў гэтым — у вароты «Фортэ» забіў капітан чыгуначнікаў Аляксей Чэхаўскі.

Перавага каманды БЧ была такой відавочнай, што ўжо да перапынку нават у самых адданых заўзятараў магілёўскай каманды не было сумненняў у зыходзе матчу. Лічбы на табло — 5:1 на карысць гасцей з горада над Сожам. У другой палове матчу каманда БЧ забіла яшчэ шэсць мячоў. «Фортэ» адказала двума галамі. Як адзначылі ў трэнерскім штабе чыгуначнікаў, абедзве дружыны стараліся паказаць прыгожы футбол. Пры гэтым БЧ кантралявала ход матчу і ўпэўнена давяла яго да перамогі. Выніковы лік — 11:3 на карысць гасцей з Гомеля. Выдатна згуляла ўся каманда, пры гэтым асабліва хочацца вылучыць навічка БЧ Антона Гусакова, на рахунку якога два забітыя мячы.

Наступны матч у чэмпіянаце краіны чыгуначнікі правядуць 16 кастрычніка ў Гомелі. У 16:00 у спарткомплексе «Лакаматыў» пачнецца гульня БЧ і «Граніта».

Да спісу навін за 2013 год