Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10 кастрычніка ў рамках правядзення бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» ў «Прэзідэнт-Атэлі» ў Мінску плануецца правядзенне міжнароднай прэс-канферэнцыі

04 кастрычніка 2013

Арганізатарам прэс-канферэнцыі, як і мерапрыемства ў цэлым, з'яўляецца ТАА «Бізнэс Дыялог» (РФ) пры падтрымцы Беларускай чыгункі і ААТ «Расійскія чыгункі».

Правядзенне міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» упершыню будзе арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь. Форум адбудзецца ў Мінску з 9 па 11 кастрычніка 2013 года, у «Прэзідэнт-Атэлі».

 

У прэс-канферэнцыі плануецца ўдзел прэзідэнта ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзіміра Якуніна, Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава, прэзідэнта АТ «НК «Казахстанскія чыгункi» Аскара Мамчына.

Для асвятлення мерапрыемства будзе працаваць міжнародны прэс-цэнтр. Работу форуму будуць асвятляць каля 80 прадстаўнікоў замежных і беларускіх СМІ, акрэдытаваных на мерапрыемства.

Праграма бізнес-форуму ўключае працу дыскусій і спецыялізаваных круглых сталоў. Адкрыецца бізнес-форум 10 кастрычніка пленарнай дыскусіяй на тэму «1520: транзітны бізнес кантынентальнага маштабу». У пленарным пасяджэнні прыме ўдзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у рабоце ўсіх секцый, прадугледжаных праграмай форуму.

У якасці спікераў ў працы круглага стала на тэму «АЭП: ідэалогія транзітнага росту» будзе ўдзельнічаць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк, а ў працы круглага стала на тэму «Пасажырскі транспарт: тэхналогіі інавацыйнага камфорту» прыме ўдзел начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч.

Удзельнікі форуму, сярод якіх кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній Беларусі, Казахстана, Расіі, іншых краін «шырокай» і «вузкай» каляіны, кіраўнікі вядучых транспартных і лагістычных прадпрыемстваў Расіі, дзяржаў ЕС і СНД змогуць наведаць транспартныя і інфраструктурныя аб'екты.

Напрыклад, Беларуская чыгунка з мэтай азнаямлення з прамысловым патэнцыялам прадпрыемстваў рэспублікі ў галіне чыгуначнага транспарту на станцыі Ждановічы арганізуе выставачную экспазіцыю сучаснай чыгуначнай тэхнікі і рухомага саставу, які эксплуатуецца на беларускай магістралі.

Наведванне выставы ўдзельнікамі форуму запланавана на 11 кастрычніка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год