Карпаратыўныя навіны
Верасень
-
-
18 верасня 2013Беларуская чыгунка прыме ўдзел у выставе «Транспарт і лагістыка», якая пройдзе з 8 па 11 кастрычніка ў Мінску
Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў выставе з 2007 года. Выстава пройдзе ў Футбольным манежы па адрасе: праспект Пераможцаў, д. 20/2 ў комплексе мерапрыемстваў транспартна-лагістычнай тэматыкі пад назвай «Беларускi транспартны тыдзень».
Дызайн стэнда беларускай магістралі будзе прадстаўлены ў двухпавярховым выкананні і складацца з трох блокаў, кожны з якіх прысвечаны пэўнай тэме — інавацыям, грузавым і пасажырскім перавозкам. Канструктыўнае выкананне стэнда, агульны метраж якога складзе каля 80 кв. метраў, будзе ўключаць ўвесь неабходны аб'ём інфармацыі - карты, схемы, фотаматэрыялы, тэхнічныя сродкі. Важным складнікам ў яго афармленні з'яўляецца выкарыстанне фірменнага стылю чыгункі і яркіх дэталяў чыгуначнай атрыбутыкі.
Чытаць далей… -
-
12 верасня 2013Беларуская чыгунка ўступіла ў Некамерцыйнае партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі»
11 верасня ў Шчэрбiнцы (Щербинка) (Расійская Федэрацыя) у рамках правядзення IV Міжнароднага чыгуначнага салона тэхнікі і тэхналогій Expo 1520 адбыўся агульны сход членаў Некамерцыйнага партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі» (НП «ОПЖТ»).
Гэтая арганізацыя была заснавана ў 2007 годзе ў Расіі для садзейнічання рэалізацыі тэхнічнай палітыкі ў галіне чыгуначнага машынабудавання, стварэння новага пакалення чыгуначнага рухомага саставу і высокатэхналагічнай прадукцыі на аснове інавацыйнага развіцця.
Чытаць далей… -
11 верасня 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі ўдзельнічае ў рабоце міжнароднай секцыі VII злёт моладзі ААТ «РЖД»
VII Злёт моладзі ААТ «РЖД» праходзіць у г. Маскве з 9 па 15 верасня 2013 года. У рабоце міжнароднай секцыі ўдзельнічаюць каля 100 чыгуначнікаў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Іспаніі, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Францыі, Таджыкістана, Казахстана, Узбекістана, Арменіі, Азербайджана, В'етнама і іншых краін Еўропы і Азіі.
Чытаць далей… -
09 верасня 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у IV Міжнародным чыгуначным салоне «ЭКСПА 1520» у Расiі
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце IV Міжнароднага салона чыгуначнай тэхнікі і тэхналогій «ЭКСПА 1520», які пройдзе ў Маскве на тэрыторыі эксперыментальнага кальца «ВНИИЖТ» з 11 па 14 верасня. Дэлегацыю ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Чытаць далей… -
06 верасня 2013Пры падтрымцы Беларускай чыгункі ўпершыню ў Беларусі пройдзе Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа»
Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа» адбудзецца ў Мiнску 10 кастрычніка. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускай чыгункі і ААТ «Российские железные дороги».
Удзел у бізнес-форуме возьмуць кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін СНД і Еўрапейскага саюза, міжнародных арганізацый, профільных органаў дзяржаўнага кіравання.
Чытаць далей… -
05 верасня 2013Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю сучасную сартавальную горку на станцыі Калінкавічы
Завершана рэканструкцыя сартавальнай горкі на станцыі Калінкавічы — адной з найбуйнейшых станцый Беларускай чыгункі. Вынікам гэтай працы стаў увод у эксплуатацыю на месцы старой немеханiзаванай горкі сучаснага аўтаматызаванага сартавальнай комплексу па расфармiраванні і фарміраванні цягнікоў.
Рэалізацыя гэтага праекта, накіраванага на павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі, дазваляе скараціць час апрацоўкі вагонаў на станцыі, якія ідуць як транзітам па Беларусі ў рамках IX агульнаеўрапейскага калідора, так і на экспарт. У выніку будзе паскорана прасоўванне грузапатоку па беларускай магістралі. Акрамя таго, дзякуючы поўнай аўтаматызацыі роспуску вагонаў выведзены з небяспечнай зоны рэгуліроўшчыкі хуткасці руху вагонаў і выключаны іх удзел у працэсе тармажэння адчэпаў.
Чытаць далей… -
02 верасня 2013Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду па папярэджанні дзіцячага траўматызму з 30 жніўня па 8 верасня
У рамках дэкады праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку траўміравання і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі магістралі праводзяць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі. Асаблівая ўвага надаецца тлумачэнню недапушчэння знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях у навушніках і вядзення перамоў з выкарыстаннем сродкаў сотавай сувязі. Таксама дадаткова інструктуюцца лакаматыўныя брыгады па павышэннi пільнасці пры набліжэнні да пасадачных платформаў, пераездаў і месцаў магчымага з'яўлення людзей.
Чытаць далей… -
02 верасня 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у V Юбілейным Балтыйскім транспартным форуме
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у V Юбілейным Балтыйскім транспартным форуме, які пройдзе ў Калінінградзе з 5 па 6 верасня. На мерапрыемстве плануецца абмеркаваць пытанні абвастрэння канкурэнцыі за грузы ў балтыйскіх партах, праблемы і змены ў сферы чыгуначных перавозак.
Чытаць далей… -
02 верасня 2013Беларуская чыгунка прадэманстравала свой транзітны патэнцыял кітайскім партнёрам
З 30 жніўня па 1 верасня 2013 года ў рамках міжнароднага медыятура «Чунцын—Дуйсбург — Новы шаўковы шлях» беларускую магістраль наведалі больш за 30 журналістаў Кітайскай Народнай Рэспублікі.
— Мэта нашага медыятура — расказаць кліентам у Кітаі і Заходняй Еўропе аб магчымасцях і перавагах кантэйнерных перавозак у кірунку Ўсход—Захад—Усход, — распавёў дырэктар службы інфармацыі муніцыпальнай акругі Чунцын спадар Ванг Я.
Чытаць далей…