Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўступіла ў Некамерцыйнае партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі»

12 верасня 2013

11 верасня ў Шчэрбiнцы (Щербинка) (Расійская Федэрацыя) у рамках правядзення IV Міжнароднага чыгуначнага салона тэхнікі і тэхналогій Expo 1520 адбыўся агульны сход членаў Некамерцыйнага партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі» (НП «ОПЖТ»).

Гэтая арганізацыя была заснавана ў 2007 годзе ў Расіі для садзейнічання рэалізацыі тэхнічнай палітыкі ў галіне чыгуначнага машынабудавання, стварэння новага пакалення чыгуначнага рухомага саставу і высокатэхналагічнай прадукцыі на аснове інавацыйнага развіцця.

 

Да апошняга часу ў склад НП «ОПЖТ» ўваходзіла 146 кампаній Расіі і Украіны, у тым ліку вядучыя вытворцы чыгуначнай тэхнікі, аператары чыгуначных перавозак, навукова-вытворчыя цэнтры і галіновыя інстытуты. Рашэннем агульнага сходу ў склад НП «ОПЖТ» ўвайшло яшчэ 13 новых членаў, сярод якіх і ГА «Беларуская чыгунка».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год