Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду па папярэджанні дзіцячага траўматызму з 30 жніўня па 8 верасня

02 верасня 2013

У рамках дэкады праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку траўміравання і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі магістралі праводзяць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі. Асаблівая ўвага надаецца тлумачэнню недапушчэння знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях у навушніках і вядзення перамоў з выкарыстаннем сродкаў сотавай сувязі. Таксама дадаткова інструктуюцца лакаматыўныя брыгады па павышэннi пільнасці пры набліжэнні да пасадачных платформаў, пераездаў і месцаў магчымага з'яўлення людзей.

 

У мэтах папярэджання выпадкаў невытворчага траўматызму беларускай магістраллю ў бягучым годзе пабудаваны 1 пешаходны пераход, 85 метраў агароджаў, адрамантавана 35 пасажырскіх платформаў, 62 пешаходныя пераходы і 625 метраў агароджаў. Таксама палепшана асвятленне на 22 чыгуначных пераездах і 12 пасажырскіх платформах, на 162 чыгуначных пераездах зроблены рамонт праезнай часткі аўтамабільных дарог. Устаноўлены 193 новыя папераджальныя плакаты аб выкананні мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, адрамантавана 126 раней устаноўленых плакатаў.

Арганізацыя такіх акцый на беларускай магістралі ўжо стала традыцыяй. Так, у рамках дэкады бяспекі, якая прайшла з 31 мая па 9 чэрвеня 2013 года, работнікамі магістралі было праведзена 258 рэйдаў, з іх 93 — сумесна з міліцыяй, 100 — з ваенізаванай аховай Беларускай чыгункі. За 10 дзён 248 чалавек было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за пераход пуцей у неўсталяваным месцы. З парушальнікаў былi спагнаны штрафы на суму 4920000 рублёў. 78 грамадзян, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, былі выдалены з аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры. Таксама было выяўлена 45 непаўналетніх, якія знаходзіліся паблізу пуцей без нагляду бацькоў і дарослых.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у не прызначаным для гэтага месцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год