Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у выставе «Транспарт і лагістыка», якая пройдзе з 8 па 11 кастрычніка ў Мінску

18 верасня 2013

Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў выставе з 2007 года. Выстава пройдзе ў Футбольным манежы па адрасе: праспект Пераможцаў, д. 20/2 ў комплексе мерапрыемстваў транспартна-лагістычнай тэматыкі пад назвай «Беларускi транспартны тыдзень».

Дызайн стэнда беларускай магістралі будзе прадстаўлены ў двухпавярховым выкананні і складацца з трох блокаў, кожны з якіх прысвечаны пэўнай тэме — інавацыям, грузавым і пасажырскім перавозкам. Канструктыўнае выкананне стэнда, агульны метраж якога складзе каля 80 кв. метраў, будзе ўключаць ўвесь неабходны аб'ём інфармацыі - карты, схемы, фотаматэрыялы, тэхнічныя сродкі. Важным складнікам ў яго афармленні з'яўляецца выкарыстанне фірменнага стылю чыгункі і яркіх дэталяў чыгуначнай атрыбутыкі.

 

Выстава — гэта выдатная магчымасць раскрыць патэнцыял чыгункі, узмацніць яе пазіцыі на рынку транспартных паслуг, а таксама павысіць цікавасць да той ці іншай паслугі, звярнуць увагу на яе перавагі.

Сёння на Беларускай чыгунцы развіваюцца тэхналогіі вытворчасці і мадэрнізацыя цеплавозаў. Распрацаваны праект па стварэнні двухвосевага манеўровага цеплавоза ТМЭ3. Ён адпавядае сусветным стандартам якасці і бяспекі. На выставе будзе арганізавана відэапрэзентацыя ТМЭ3.

У перыяд работы выставы беларуская магістраль прадставіць макет для дэманстрацыі работы сістэмы аплаты праезду з дапамогай бескантактавых смарт-карт. На стэндзе таксама будзе ўсталяваны дэманстрацыйны плацежна — даведачны тэрмінал самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом -класа па банкаўскіх плацежных картках.

У грузавым блоку будзе адлюстравана тэма транзітнага патэнцыялу беларускай магістралі і развіцця кантэйнерных перавозак. У блоку, прысвечаным пасажырскім перавозкам, — тэма новага фармату пасажырскіх перавозак.

Прадстаўнікі беларускай магістралі правядуць шэраг сустрэч з калегамі транспартных і экспедытарскіх кампаній краін СНД, Балтыі, Заходняй, Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Беларусь, з улікам яе геаграфічных асаблівасцяў, займае выгаднае становішча ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. І самую актыўную пазіцыю ў рэспубліцы па забеспячэннi міжнароднага гандлю займае Беларуская чыгунка. Сёння чыгунка здольна забяспечыць перавозкі грузаў ў многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту. Галоўная задача спецыялістаў падчас працы на выставе — дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу, рэклама транспартна — лагістычных паслуг беларускай магістралі з мэтай прыцягнення дадатковых грузапатокаў з удзелам Беларускай чыгункі.

Падчас работы выставы будуць раздавацца інфармацыйна — рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, уласных распрацоўках, тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях чыгункі.

Таксама на выставе свае магчымасці прадставяць дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», ААТ Гомельскі электрамеханічны завод», ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод», ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод», ТЭРДУП «Гомельчыгунтранс».

Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» — з'яўляецца афіцыйным экспедытарам і лагістычным аператарам Беларускай чыгункі і прадстаўляе поўны комплекс паслуг, звязаных, у тым ліку, і з мультымадальнымi перавозкамі. У цяперашні час Беларуская чыгунка праводзіць маштабную працу па тэхнічным пераўзбраенні грузавых тэрміналаў. Завяршаюцца работы па мадэрнізацыі інфраструктуры тэрмінала Калядзічы Транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск.

На прадпрыемстве «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» засвоена новая тэхналогія па дастаўцы грузаў у кантэйнерах. Гэта стала магчымым дзякуючы набыццю сучаснай тэхнікі - пагрузчыкаў - кантэйнеравозаў з бакавой загрузкай. Функцыянальнасць і манеўранасць гэтай тэхнікі дазваляе ажыццяўляць пагрузку — разгрузку кантэйнераў з «зямлі", з фітынгавых платформаў, з аўтакантэйнеравозаў ў любым месцы без выкарыстання складскога або тэрмінальнага абсталявання, кранаў, тым самым значна скарачаючь час, неабходны для апрацоўкі 20-ці ці 40-футавых кантэйнераў. Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» з'яўляецца адзіным прадпрыемствам у рэспубліцы, якое мае падобнае абсталяванне. Гэтая тэхніка будзе прадстаўлена на выставе, на адкрытай пляцоўцы Футбольнага манежа.

Акрамя таго, у бліжэйшы час на станцыі будуць уведзены ў эксплуатацыю два тэлескапічныя пагрузчыкi (рычстакеры) для апрацоўкі гружаных і парожніх кантэйнераў вытворчасці «Ферары» (Італія). Тэхніка прызначана для пад'ёму, перамяшчэння, штабелявання 20—40-футавых кантэйнераў. Яе выкарыстанне дазволіць павялічыць хуткасць перапрацоўкі буйнатанажных кантэйнераў і павысіць якасць пагрузачна-разгрузачных работ.

Мадэрнізацыя грузавой інфраструктуры станцыі Калядзічы дазволіць Беларускай чыгунцы прапанаваць грузаўладальнікам якасна новы сэрвіс, ствараючы тым самым перадумовы для павелічэння аб'ёмаў перавозак і прыцягнення дадатковых грузапатокаў у нашу краіну.

З мэтай азнаямлення удзельнікаў выставы з прамысловым патэнцыялам прадпрыемстваў рэспублікі ў галіне чыгуначнага транспарту Беларуская чыгунка на станцыі Ждановічы арганізуе перасоўную выставачную экспазіцыю сучаснай чыгуначнай тэхнікі і рухомага саставу, які эксплуатуецца на беларускай магістралі. Таксама будзе арганізаваны трансфер па маршруце Футбольны манеж—Ждановічы .

Важным мерапрыемствам для Беларускай чыгункі стане ўдзел у Беларускім транспартна -лагістычным кангрэсе. Прадстаўнікі беларускай магістралі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах і канферэнцыі, дзе будуць абмяркоўвацца эканамічныя, прававыя, арганізацыйныя і навукова-тэхнічныя праблемы развіцця транспартнай галіны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год