Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у IV Міжнародным чыгуначным салоне «ЭКСПА 1520» у Расiі

09 верасня 2013

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце IV Міжнароднага салона чыгуначнай тэхнікі і тэхналогій «ЭКСПА 1520»,  які пройдзе ў Маскве на тэрыторыі эксперыментальнага кальца «ВНИИЖТ» з 11 па 14 верасня. Дэлегацыю ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

 

Прадстаўнікі беларускай магістралі таксама прымуць удзел ў VI Міжнароднай праходзячай у рамках салона канферэнцыі «Чыгуначнае машынабудаванне. Перспектывы, тэхналогіі, прыярытэты», на якой будуць абмяркоўвацца пытанні стварэння інавацыйнай чыгуначнай прадукцыі, высакахуткасных зносін, стандартызацыі, беражлівай вытворчасці, інжынірынгу і рэсурсазберажэння ў галіне транспартнага машынабудавання.

На сённяшні дзень Міжнародны чыгуначны салон «ЭКСПА 1520» з'яўляецца асноўным спецыялізаваным выставачным форумам у чыгуначнай галіне краін постсавецкай прасторы і Усходняй Еўропы. На «ЭКСПА 1520» будуць прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі і тэхналогіі ўсіх кірункаў чыгуначнай галіны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год