Карпаратыўныя навіны
Май
-
31 мая 2013Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі мадэрнізуе сістэмы электразабеспячэння, тэлемеханікі і аўтаматыкі
Мэтай дадзенай працы з'яўляецца павышэнне надзейнасці сістэм электразабеспячэння чыгуначных прадпрыемстваў, аператыўнасці пераключэнняў і маніторынгу ўстройстваў, выключэнне памылак абслуговага персаналу, павышэнне бяспекі руху.
У тым ліку Віцебскае аддзяленне магістралі абнаўляе састарэлае і выпрацаваўшае свой рэсурс абсталяванне — наўзамен аховы ўстройстваў электразабеспячэння рэлейнага тыпу, укараняюцца мікрапрацэсарныя сістэмы. На аддзяленні ўжо ўстаноўлена больш за 40 мікрапрацэсарных сістэм аховы ўстройстваў электразабеспячэння. У 2013 годзе запланавана ўстаноўка яшчэ 16 камплектаў.
Чытаць далей… -
31 мая 2013Аздараўленчая кампанія-2013 стартуе заўтра ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі
Першым летні сезон адкрые дзіцячы лагер, арганізаваны на базе санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд туды прызначаны на 1 чэрвеня. У гэтым лагеры запланаваны 4 змены для адпачынку 240 дзяцей на кожную. Астатнія чыгуначныя дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы адкрыюць свае дзверы ў перыяд з 10 па 15 чэрвеня. У іх прадугледжана па 3 змены.
Чытаць далей… -
30 мая 20131 чэрвеня ва ўсіх абласцях Беларусі пройдзе акцыя «Стоп — няпэўны крок!», накіраваная на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях
Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 1 чэрвеня ва ўсіх абласцях Беларусі з 11.00 да 14.00 правядзе акцыю «Стоп — няпэўны крок!».
Акцыяй будуць ахоплены 69 чыгуначных аб'ектаў і участкаў, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Кантраляваць на дадзеных участках патрабаванні бяспекі 1 чэрвеня будуць сумесныя групы, у склад якіх увойдзе моладзь Беларускай чыгункі — члены ГА «БРСМ» і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі будуць праведзены тлумачальны размовы, ім таксама ўручаць напамінак «Бяспека на чыгуначным транспарце».
Чытаць далей… -
29 мая 2013Беларуская чыгунка пакажа свой транзітны патэнцыял на 12-й міжнароднай выставе-канферэнцыі «Інтэр-Транспарт» ў Адэсе
Выстава праходзіць з 29 па 31 мая 2013 года ў выставачным комплексе Адэскага марскога гандлёвага порта пад дэвізам «Дыялог. Давер. Дзеянне «. «Інтэр-Транспарт» — гэта традыцыйная сустрэча прадстаўнікоў транспартных і лагістычных кампаній грузаўладальнікаў са спажыўцамі транспартных паслуг краін СНД і Еўропы.
Чытаць далей… -
28 мая 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце VIII міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520»
Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520» пройдзе ў Сочы з 29 па 31 мая. Дэлегацыю Беларускай чыгункі на форуме ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
«Стратэгічнае партнёрства 1520» з'яўляецца спецыялізаваным міжнародным форумам па чыгуначнай праблематыцы. Гэта найбуйнейшая дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага бізнесу на прасторы «шырокай» каляіны. Ключавая ідэя форуму — садзейнічаць выпрацоўцы скаардынаваных падыходаў па развіцці чыгуначнай галіны на «прасторы 1520» у інтарэсах забеспячэння яго першынствуючых пазіцый на глабальным рынку грузавых і пасажырскіх перавозак.
Чытаць далей… -
28 мая 201324 мая ў Маскве адбылося падвядзенне вынікаў вытворчага спаборніцтва паміж Беларускай, Маскоўскай і Паўднёва-Заходняй (Украіна) чыгункамі па выніках працы за 2012
Міжнародная сустрэча праходзіла ва Ўпраўленнi Маскоўскай чыгункі. Тут адбылося пасяджэнне камісіі па падвядзенні вынікаў вытворчага спаборніцтва. Дакумент падпісалі начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, начальнік Маскоўскай чыгункі Уладзімір Малдавер, начальнік Паўднёва-Заходняй чыгункі Украіны Аляксей Крывапiшын, Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Пётр Кучарэнка.
Чытаць далей… -
27 мая 2013Чыгуначнікі прымуць удзел у VI адкрытым Рэспубліканскім турніры па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Турнір пройдзе ў Мінску з 30 мая па 2 чэрвеня. Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць у ім удзел у саставе зборнай каманды Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Чытаць далей… -
24 мая 2013«Стоп — няпэўны крок!» — 1 чэрвеня 2013 г. Беларуская чыгунка праводзіць акцыю, накіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях
Акцыя праводзіцца сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзелам ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Яна скіравана на зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Акцыя пройдзе 1 чэрвені 2013 г. з 11.00 да 14.00 на тых участках Беларускай чыгункі, дзе адзначана найбольшыя колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Выкананне патрабаванняў бяспекі будуць кантраляваць сумесныя групы, у склад якіх увойдуць чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі, якія будуць заўважаныя падчас акцыі, правядуць размову, а таксама ўручаць памятку «Бяспека на чыгуначным транспарце».
Чытаць далей… -
24 мая 2013Рух цягнікоў па станцыі Буйнічы забяспечваецца згодна з графікам
23 мая ў 16.36 на чыгуначным пераездзе станцыі Буйнічы ў Магілёўскай вобласці адбылося сутыкненне аўтамабіля КАМАЗ-6520 з цягніком № 336 у зносiнах Днепрапятроўск—Санкт-Пецярбург.
Чытаць далей… -
23 мая 2013У Гомелі завяршыўся фестываль дзіцячай творчасці «Сузор'е талентаў»
Фестываль, які праводзіцца сярод калектываў аматарскай мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, сабраў больш за 400 удзельнікаў. 40 творчых калектываў прадставілі шэсць аддзяленняў Беларускай магістралі.
Чытаць далей… -
20 мая 2013Першынство Беларускай чыгункі па футболе пройдзе ў Оршы 23–26 мая
Першынство Беларускай чыгункі па футболе сярод зборных каманд аддзяленняў магістралі пройдзе ў Оршы на базе спарткомплексу «Лакаматыў» 23–26 мая.
Чытаць далей… -
16 мая 2013Чатыры электравозы БКГ1 прыбылі ў Беларусь з Кітая
Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па набыцці грузавых электравозаў. У лакаматыўнае дэпо Баранавічы прыбыла чарговая партыя (4 адзінкі) электравозаў БКГ1, зробленых для беларускай магістралі Датунскім электравозабудаўнічым заводам.
У лакаматыўным дэпо Баранавічы магістральныя двухсекцыйныя электравозы БКГ1 праходзяць мытнае афармленне. З удзелам кітайскіх рабочых будуць праведзены пусканаладачныя работы, пасля чаго электравозы БКГ1 будуць эксплуатавацца на электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі.
Прыбыццё ў Беларусь у канцы мая–пачатку чэрвеня бягучага года яшчэ 2-х электравозаў БКГ1 стане завяршальным этапам прадугледжанай кантрактам пастаўкі на Беларускую чыгунку 12 электравозаў БКГ1 агульным коштам 99,8 млн долараў.
Чытаць далей… -
16 мая 2013Галоўная медыцынская сястра Арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа узнагароджана медалём імя Флорэнс Найцінгейл
12 мая ў штаб-кватэры Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Жэневе (Швейцарыя) было прынята рашэнне аб ўзнагароджаннi галоўнай медыцынскай сястры Арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ізольды Сямушынай медалем імя Флорэнс Найцінгейл. Гэта вышэйшая і самая прэстыжная міжнародная ўзнагарода медыцынскіх сясцёр.
Чытаць далей… -
15 мая 2013Беларуская чыгунка завяршыла падрыхтоўчыя работы для ўстаноўкі сучасных дыягнастычных сістэм для вызначэння дэфектаў колавых пар
Гэтыя сістэмы ўкараняюцца на Беларускай чыгунцы ўпершыню. Галоўнай мэтай укаранення з'яўляецца забеспячэнне гарантаванай бяспекі руху цягнікоў і якасць транспартных паслуг.
Ужыванне аўтаматызаваных дыягнастычных сістэм дасць магчымасць павялічыць надзейнасць эксплуатацыі рухомага саставу і максімальна скараціць зварот вагонаў ад суседніх чыгуначных адміністрацый. Дыягнастычныя сістэмы дазволяць у аўтаматычным рэжыме у час руху цягніка выяўляць дэфекты паверхні катання колаў вагонаў (паўзуны, вышчарбіны, навары), якія паступаюць на Беларускую чыгунку ў складзе цягнікоў іншых краін, якія ідуць транзітам, і абароняць інфраструктуру беларускай магістралі ад пашкоджанняў.
Чытаць далей… -
13 мая 2013Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені–красавіку аб'ём перавозак пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах на 17,4%.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у студзені–красавіку бягучага года па Беларускай чыгунцы ў міжрэгіянальным паведамленні было перавезена 4,2 млн пасажыраў. Гэта перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 17,4%.
Усяго па Беларускай чыгунцы, па папярэдніх звестках, у студзені–красавіку бягучага года было перавезена 28,2 млн пасажыраў.
Чытаць далей… -
08 мая 2013Дарагія ветэраны і працаўнікі чыгуначнага транспарта!
9 мая 2013 года адзначаецца 68-я гадавiна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў. Усё далей ад нас сыходзяць дні Вялікай вайны, усё радзей шэрагі герояў. Але час не згладзіў веліч іх подзвігу. Перамога савецкага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі ўяўляецца яшчэ больш яркай і грандыёзнай.
У гэтыя дні мы ўшаноўваем і ўспамінаем тых, хто выйграў вайну, хто прайшоў цяжкі, знясільваючы, але пераможны шлях, хто выстаяў і адкінуў ворага ад меж Айчыны. У гэтай Перамозе мы і дагэтуль чэрпаем свае сілы, знаходзім духоўную апору, імкнучыся жыць і працаваць так, каб заваёвы бацькоў і дзядоў былі прымножаны.
Дарагія нашы ветэраны!
Вы не пахiснулiся перад тварам жорсткага і моцнага ворага, Ваша гераічнасць і Ваша Перамога — наша багацце і наш духоўны маяк. Нізкі вам усім паклон за гэта!
Чытаць далей…