Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Рух цягнікоў па станцыі Буйнічы забяспечваецца згодна з графікам

24 мая 2013

23 мая ў 16.36 на чыгуначным пераездзе станцыі Буйнічы ў Магілёўскай вобласці адбылося сутыкненне аўтамабіля КАМАЗ-6520 з цягніком № 336 у зносiнах Днепрапятроўск—Санкт-Пецярбург.

 

Вадзiцель КАМАЗа аб'ехаў два грузавых аўтамабіля, якія стаяць перад пераездам і, праігнараваўшы папераджальныя сігналы, выехаў на пераезд перад надыходзячым саставам. Аўтаматыка пераезду на момант сутыкнення працавала спраўна.

У выніку сутыкнення адбыўся сход цеплавоза і 4 вагонаў. Ахвяр і пацярпелых сярод пасажыраў і лакаматыўнай брыгады няма. Аўтамабіль КАМАЗ аднаўленню не падлягае, яго вадзiцель і пасажыр загінулі. У выніку сутыкнення таксама былі пашкоджаны 75 метраў пуцi і 3 стрэлачныя пераводы.

Рух цягнікоў па станцыі Буйнічы быў адкрыты 23 мая ў 18.30. Беларуская чыгунка сфармiравала цягнік з 10 вагонаў і забяспечыла перасадку пасажыраў ў яго. Цягнік № 336 прыбыў у Санкт-Пецярбург з 40-хвілінным спазненнем. Здарэнне паўплывала і на графік руху некаторых іншых цягнікоў - як міжнародных, так тых, што курсуюць ў межах рэспублікі.

У цяперашні час рух цягнікоў забяспечваецца згодна з дзеючым графікам.

Работы па ліквідацыі сходу рухомага саставу былі завершаны сёння ў 4.30 — вагоны і цеплавоз былі падняты, пастаўлены на рэйкі і перададзены для рамонту на прадпрыемствы чыгункі. Для ліквідацыі наступстваў сходу прыцягваліся аднаўленчыя цягнікi станцый Мінск і Жлобін.

У цяперашні час працягваюцца работы па аднаўленні пуцi, ліквідацыі няспраўнасцяў устройстваў СЦБ (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і сувязі. Заканчэнне гэтых работ запланавана на сёння.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год