Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рабоце VIII міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму «Стратэгічнае партнёрства 1520»

28 мая 2013

Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520» пройдзе ў Сочы з 29 па 31 мая. Дэлегацыю Беларускай чыгункі на форуме ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

«Стратэгічнае партнёрства 1520» з'яўляецца спецыялізаваным міжнародным форумам па чыгуначнай праблематыцы. Гэта найбуйнейшая дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага бізнесу на прасторы «шырокай» каляіны. Ключавая ідэя форуму — садзейнічаць выпрацоўцы скаардынаваных падыходаў па развіцці чыгуначнай галіны на «прасторы 1520» у інтарэсах забеспячэння яго першынствуючых пазіцый на глабальным рынку грузавых і пасажырскіх перавозак.

 

Праца Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму будзе праводзіцца ў фарматах пленарных пасяджэнняў і круглых сталоў. У гэтым годзе ў цэнтры ўвагі форуму будуць пытанні развіцця бізнес-мадэлі нацыянальнага перавозчыка і фарміравання арганізацыйнай мадэлі рынку чыгуначных перавозак.

Парадак форуму будзе ўключаць праблематыку грузавых і пасажырскіх перавозак, машынабудавання транспартна-перасадкавых вузлоў, ўмацавання кадравага патэнцыялу.

Удзел Беларускай чыгункі ў рабоце Міжнароднага чыгуначнага бізнес-форуму — гэта таксама магчымасць давесці інфармацыю да кіраўнікоў чыгунак, транспартных кампаній, грузаўтваральных прадпрыемстваў аб транзітнай палітыцы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, тэхнічных і тэхналагічных магчымасцях Беларускай чыгункі па пропуску транзітнага грузапатоку, яго перагруз на заходніх памежных чыгуначных пераходах.

У Міжнародным чыгуначным бізнэс-форуме плануюць прыняць удзел прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі" Якунін У.І., кіраўнікі чыгунак дзяржаў — удзельніц СНД, Латвіі, Літвы і іншых чыгуначных адміністрацый. Кіраўнікі прамысловых кампаній, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы транспартнага машынабудавання, прадстаўнікі міжнародных транспартных кампаній, інвестыцыйных кампаній і груп Расійскай Федэрацыі, краін Еўрапейскага Саюза, Азіі і Кітая, аператарскіх, стывідорскіх кампаній, марскіх партоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год