Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння ў Маскве падвядуць вынікі вытворчага спаборніцтва за 2012 год паміж калектывамі Беларускай, Маскоўскай (філіяла ААТ «РЖД») і Паўднёва-Заходняй (Украіна) чыгункамі

24 мая 2013

У нарадзе па падвядзенні вынікаў спаборніцтва прымуць удзел: Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце П.Р.Кучарэнка, Начальнік Беларускай чыгункі У.М.Марозаў, начальнік Маскоўскай чыгункі У.I Малдавер, начальнік Паўднёва-Заходняй чыгункі А.М.Крывапiшын, а таксама старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў У.I.Рынг, старшыня прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Маскоўскай чыгункі М.Ф.Сiнiцын, в. а. старшыні чыгуначнага камітэта прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Паўднёва-Заходняй чыгункі А.А.Чабаненка, прадстаўнікі працоўных калектываў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтве.

 

На сустрэчы падвядуць вынікі вытворчага спаборніцтва паміж чыгункамі па выніках працы за 2012 год з узнагароджаннем прадпрыемстваў-пераможцаў. Таксама будуць разгледжаны пытанні супрацоўніцтва, умацавання дзелавых і культурных сувязяў паміж чыгуначнымі арганізацыямі сумежных дзяржаў.

Правядзенне вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі чыгунак з'яўляецца лагічным працягам палітыкі развіцця супрацоўніцтва, што праводзіцца ў рамках Савета па чыгуначным транспарце, як на ўзроўні чыгуначных адміністрацый, так і на ўзроўні вытворчых калектываў.

Вытворчае спаборніцтва працоўных калектываў праводзіцца па дзесяці паказчыках і па розных відах дзейнасці. Асноўнай мэтай гэтага спаборніцтва з'яўляецца выкананне эканамічных паказчыкаў і ўмацаванне вытворчых сувязяў паміж калектывамі чыгунак, а таксама маральнае стымуляванне высокапрадукцыйнай працы.

Па ўмовах спаборніцтва з боку Маскоўскай чыгункі ў ім бяруць удзел сама чыгунка, а таксама наступныя яе прадпрыемствы: Смаленскае аддзяленне чыгункі, станцыя Смаленск-Сартавальны, станцыя Бранск-Льгоўскі, Смаленск-Цэнтральная дыстанцыя пуцi, Бранск-Унечская дыстанцыя пуцi, лакаматыўнае дэпо Смаленск, лакаматыўнае дэпо Бранск-2, эксплутацыйнае вагоннае дэпо Смаленск, Беларускі вакзал.

З боку Беларускай чыгункі ў спаборніцтве прымаюць удзел сама чыгунка, а таксама яе прадпрыемствы: Мінскае аддзяленне чыгункі, станцыя Орша, станцыя Гомель, Аршанская дыстанцыя пуцi, Гомельская дыстанцыя пуцi, лакаматыўнае дэпо Орша, лакаматыўнае дэпо Гомель, вагоннае дэпо Орша, вакзал станцыі Мінск -Пасажырскі.

З боку Паўднёва-Заходняй чыгункі ў спаборніцтве прымаюць удзел: сама чыгунка, Канатопская дырэкцыя чыгуначных перавозак, Корасценская дырэкцыя чыгуначных перавозак, станцыя Хутар-Міхайлаўскі, станцыя Корасцень, Хутар-Міхайлаўская дыстанцыя пуцi, Канатопская дыстанцыя пуцi, Щорская дыстанцыя пуцi, Оўруцкая дыстанцыя пуцi, лакаматыўнае дэпо Канатоп, лакаматыўнае дэпо Шчорсы, вагоннае дэпо Канатоп, вагоннае дэпо Корасцень.

Пераможцамі прызнаюцца працоўныя калектывы, якія пры выкананні ўмоў спаборніцтвы забяспечваюць тэхналагічную і фінансавую ўстойлівасць працы чыгункі, патрэбнасць насельніцтва і эканомікі рэгіёнаў у чыгуначных перавозках, прыцягненне дадатковых аб'ёмаў работы, павышэнне якасці і наменклатуры паслуг, бяспека руху цягнікоў, аховы працы, ўкараненне высокай культуры і эстэтыкі вытворчасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год