Чыгуначнікі прымуць удзел у VI адкрытым Рэспубліканскім турніры па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
27 мая 2013
Турнір пройдзе ў Мінску з 30 мая па 2 чэрвеня. Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць у ім удзел у саставе зборнай каманды Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Адкрыты Рэспубліканскі турнір па футболе сярод ветэранаў (40 гадоў і старэй) на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзіцца з мэтай папулярызацыі і развіцця футбола ў вытворчых калектывах і арганізацыях; прапаганды здаровага ладу жыцця; выяўлення лепшых каманд турніру; арганізацыі вольнага часу працаўнiкоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год