Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі мадэрнізуе сістэмы электразабеспячэння, тэлемеханікі і аўтаматыкі
31 мая 2013
Мэтай дадзенай працы з'яўляецца павышэнне надзейнасці сістэм электразабеспячэння чыгуначных прадпрыемстваў, аператыўнасці пераключэнняў і маніторынгу ўстройстваў, выключэнне памылак абслуговага персаналу, павышэнне бяспекі руху.
У тым ліку Віцебскае аддзяленне магістралі абнаўляе састарэлае і выпрацаваўшае свой рэсурс абсталяванне — наўзамен аховы ўстройстваў электразабеспячэння рэлейнага тыпу, укараняюцца мікрапрацэсарныя сістэмы. На аддзяленні ўжо ўстаноўлена больш за 40 мікрапрацэсарных сістэм аховы ўстройстваў электразабеспячэння. У 2013 годзе запланавана ўстаноўка яшчэ 16 камплектаў.
Ўкаранёна сістэма тэлемеханікі на участках Завольша—Віцебск, Віцебск—Полацк і Полацк—Бігосава, якая дазваляе кіраваць аб'ектамі электразабеспячэння на 23 станцыях. Пашырана існуючая сістэма тэлемеханікі на базе сучаснай сістэмы аўтаматычнага кіравання ўстройствамі электразабеспячэння «АРКОНА». З пачатку бягучага года на аддзяленні чыгункі ўжо ўстаноўлена 3 камплекты сістэм тэлемеханікі.
Удасканалены кантроль стану і кіравання аб'ектамі энергазабеспячэння сістэм дыспетчарскай цэнтралізацыі «НЯВА» і «НЁМАН», што дазволіла павысіць бяспеку руху цягнікоў.
Акрамя таго ў Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння ўстаноўлена і працуе аўтаматызаваная інфармацыйна-вымяральная сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі (АIВС КУЭ) на базе праграмнага забеспячэння Energy for Windows, якая дазваляе кантраляваць ліміт спажывання электраэнергіі і магутнасці энергаёмістых спажыўцоў, праводзіць аналіз спажывання электраэнергіі ў рэальным рэжыме часу, зніжаць тэхнічныя страты ў сетках дыстанцыі электразабеспячэння. У гэтым годзе плануецца павялічыць колькасць падключаных да дадзенай сістэмы аб'ектаў энергаспажывання з 35 да 48 аб'ектаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год