1 чэрвеня ва ўсіх абласцях Беларусі пройдзе акцыя «Стоп — няпэўны крок!», накіраваная на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях
30 мая 2013
Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 1 чэрвеня ва ўсіх абласцях Беларусі з 11.00 да 14.00 правядзе акцыю «Стоп — няпэўны крок!».
Акцыяй будуць ахоплены 69 чыгуначных аб'ектаў і участкаў, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Кантраляваць на дадзеных участках патрабаванні бяспекі 1 чэрвеня будуць сумесныя групы, у склад якіх увойдзе моладзь Беларускай чыгункі — члены ГА «БРСМ» і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі будуць праведзены тлумачальны размовы, ім таксама ўручаць напамінак «Бяспека на чыгуначным транспарце».
Мэтай правядзення акцыі «Стоп — няпэўны крок!» з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Праблема бяспекі на чыгуначных пуцях актуальная для ўсяго свету. На жаль, Беларусь не з'яўляецца выключэннем. Па стане на 27 мая з пачатку 2013 на Беларускай чыгунцы адбылося 69 няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю. У выніку пацярпелі 70 чалавек (на 5 чалавек менш чым за аналагічны перыяд 2012 года). З агульнай колькасці пацярпелых 48 чалавек загінулi і 22 атрымалі траўмы (у 2012 годзе, адпаведна 53 і 22 чалавекi).
Варта адзначыць, што асноўнай прычынай адбыўшыхся няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, з'яўляецца невыкананне пешаходамі і вадзіцелямі мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымi! Трагедыі можна пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі:
— не хадзіце па чыгуначных пуцях;
— пераходзьце пуцi толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, пераездамі або насціламі;
— перад пераходам пуцi пераканайцеся ў адсутнасці цягніка, якi рухаецца;
— не пераходзьце пуцi адразу пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;
— не пераходзьце чыгуначны пераезд з закрытым шлагбаўмам і забараняльным сігналам святлафора;
— не пакідайце дзяцей без нагляду паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту;
— не падлазьце пад вагоны.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год