Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пакажа свой транзітны патэнцыял на 12-й міжнароднай выставе-канферэнцыі «Інтэр-Транспарт» ў Адэсе

29 мая 2013

Выстава праходзіць з 29 па 31 мая 2013 года ў выставачным комплексе Адэскага марскога гандлёвага порта пад дэвізам «Дыялог. Давер. Дзеянне «. «Інтэр-Транспарт» — гэта традыцыйная сустрэча прадстаўнікоў транспартных і лагістычных кампаній грузаўладальнікаў са спажыўцамі транспартных паслуг краін СНД і Еўропы.

 

Як чакаецца, у выставе прымуць удзел больш за 1000 спецыялістаў, якія прадставяць 150 кампаній з прыкладна двух дзесяткаў краін. Удзельнікі будуць мець магчымасць не толькі абмеркаваць перспектывы развіцця транспартна-лагістычнай галіны і абмяняцца вопытам, але і знайсці новых партнёраў па бізнесе.

Для беларускай магістралі удзел у міжнародных выставах — гэта неад'емная частка маркетынгавай стратэгіі. У прыватнасці, спецыялісты чыгункі плануюць правесці шэраг сустрэч і перамоваў з прадстаўнікамі вядучых аператарскіх і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, якія ажыццяўляюць перавозкі чыгуначным транспартам. Для чыгункі такія выставы — гэта унікальны спосаб паказаць грузаўладальнікам і вядучым транспартным кампаніям патэнцыял чыгункі, распавесці пра магчымасці магістралі, прарэкламаваць нашы транспартна-лагістычныя паслугі і ўзмацніць пазіцыі беларускай магістралі на рынку транспартных паслуг.

На выставе са сваiмi магчымасцямі пазнаёміць і дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) — афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі.

Добрымі прыкладамі супрацоўніцтва беларускай магістралі з замежнымі партнёрамі ў Чарнаморскім рэгіёне можна назваць цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» і кантэйнерны цягнік «ZUBR», аператарам якіх з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства БТЛЦ. Гэтыя саставы рэгулярна курсiруюць паміж Ільлічоўскам/ Адэсай, а таксама літоўскім і латвійскім партамі на Балтыцы. Асноўная мэта гэтых праектаў — пашырэнне транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і дзяржаў басейна Чорнага мора дзякуючы выкарыстанню IX-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. Акрамя таго, праект «Вікінг» пашырае сваю геаграфію, да яго ўжо далучылася Балгарыя, Малдова і Румынія, на чарзе — Турцыя.

Аб запатрабаванасці праектаў «Вікінг» і «ZUBR» кажуць лічбы. За 4 месяцы 2013 цягніком «Вікінг» перавезена больш за 15 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце. Растуць аб'ёмы перавозак цягніком «ZUBR», за 4 месяцы па гэтым маршруце прайшло 200 кантэйнерных цягнікоў — 134% да аналагічнага перыяду 2012 года.

Што ж тычыцца перспектыў выставачнай дзейнасці, то ў бліжэйшы час беларуская магістраль прадэманструе свае магчымасці яшчэ на двух прэстыжных выставачных пляцоўках. З 4 па 7 чэрвеня ў Мюнхене (Германія) пройдзе міжнародная выстава «Transport logistic 2013», а з 5 па 8 чэрвеня ў Астане стэнд беларускай стальной магістралі будзе прымаць гасцей Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Казахстане.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: выстава
Да спісу навін за 2013 год