Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршыла падрыхтоўчыя работы для ўстаноўкі сучасных дыягнастычных сістэм для вызначэння дэфектаў колавых пар

15 мая 2013

Гэтыя сістэмы ўкараняюцца на Беларускай чыгунцы ўпершыню. Галоўнай мэтай укаранення з'яўляецца забеспячэнне гарантаванай бяспекі руху цягнікоў і якасць транспартных паслуг.

Ужыванне аўтаматызаваных дыягнастычных сістэм дасць магчымасць павялічыць надзейнасць эксплуатацыі рухомага саставу і максімальна скараціць зварот вагонаў ад суседніх чыгуначных адміністрацый. Дыягнастычныя сістэмы дазволяць у аўтаматычным рэжыме у час руху цягніка выяўляць дэфекты паверхні катання колаў вагонаў (паўзуны, вышчарбіны, навары), якія паступаюць на Беларускую чыгунку ў складзе цягнікоў іншых краін, якія ідуць транзітам, і абароняць інфраструктуру беларускай магістралі ад пашкоджанняў.

 

Хуткім часам пачнуцца мантажныя і пусканаладачныя работы. Праекты па ўстаноўцы гэтых сістэм распрацаваны работнікамі беларускай магістралі. Плануецца, што ў чэрвені бягучага года на беларускай магістралі дадзеныя дыягнастычныя сістэмы будуць уведзены ў эксплуатацыю на падыходах да станцый Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Віцебск. Першай будзе ўведзена ў эксплуатацыю сістэма на падыходзе да станцыі Орша-Цэнтральная на 530 кіламетры перагона Хлусава–пост Гараднянскі. Гэта адзін з найболей значных памежных пераходаў Беларускай магістралі. Станцыя Орша — найбуйнейшы чыгуначны вузел Беларусі, які размешчаны на скрыжаванні двух еўрапейскіх транспартных калідораў. Яна мае прыляганне шасці чыгуначных кірункаў і забяспечвае пропуск і перапрацоўку важных транзітных грузаплыняў. У цэлым за суткі гэта станцыя прапускае больш 100 грузавых цягнікоў.

Выяўленыя няспраўныя вагоны будуць накіроўвацца на пункты бягучага рамонту вагонаў.

Да 2015 года плануецца абсталяваць гэтай сістэмай памежныя станцыі чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год