У дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі летам плануецца арганізаваць адпачынак 6500 дзяцей
24 мая 2013
З пачатку чэрвеня і да канца жніўня ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі плануецца аздаравіць 6500 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў.
У гэтым годзе першым летні сезон адкрые дзіцячы лагер, арганізаваны на базе санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд у яго прызначаны на 1 чэрвеня. У гэтым лагеры запланаваны 4 змены для адпачынку для 240 дзяцей кожная. Астатнія чыгуначныя дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы адкрыюць свае дзверы ў перыяд з 10 па 15 чэрвеня. У іх прадугледжана па 3 змены.
У летні перыяд на Беларускай магістралі функцыянуе 9 дзіцячых аздараўленчых лагераў і цэнтраў. Напярэдадні кожнага новага сезону усімі аддзяленнямі магістралі праводзяцца комплексы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы лагераў да прыёму дзяцей і забеспячэннi іх якаснага знаходжання і аздараўлення.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год