Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Стоп — няпэўны крок!» — 1 чэрвеня 2013 г. Беларуская чыгунка праводзіць акцыю, накіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях

24 мая 2013

Акцыя праводзіцца сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзелам ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Яна скіравана на зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Акцыя пройдзе 1 чэрвені 2013 г. з 11.00 да 14.00 на тых участках Беларускай чыгункі, дзе адзначана найбольшыя колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Выкананне патрабаванняў бяспекі будуць кантраляваць сумесныя групы, у склад якіх увойдуць чыгуначнікі і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі, якія будуць заўважаныя падчас акцыі, правядуць размову, а таксама ўручаць памятку «Бяспека на чыгуначным транспарце».

 

Для даведкi:

Праблема бяспекі на чыгуначных пуцях і на скрыжаваннях аўтамабільных дарог і чыгуначных пуцей актуальная для ўсяго свету. Беларусь — не выключэнне. У студзені—красавіку 2013 года на чыгуначных пераездах ў Беларусі адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпеў 1 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 (16 дарожна-транспартных здарэнняў) сітуацыя значна палепшылася, аднак, па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай. Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў аўтатранспарту быць больш уважлівымi на пераездах, бо прычынамі ўсіх гэтых дарожна-транспартных здарэнняў было невыкананне правілаў дарожнага руху.

За апошнія 26 гадоў колькасць аўтамабіляў у Беларусі павялічылася ўтрая, таму бяспека на пераездах можа быць забяспечана толькі пры ўзаемадзеянні ўсіх зацікаўленых бакоў — органаў дзяржкіравання, мясцовай улады, ДАІ і непасрэдна удзельнікаў руху. Праблема патрабуе комплекснага рашэння з улікам будаўніцтва новых мікрараёнаў, развіцця інфраструктуры.

На Беларускай чыгунцы эксплуатуецца 1387 чыгуначных пераездаў агульнага карыстання, у тым ліку 83 з дзяжурным работнікам. Чыгуначныя пераезды абсталяваны гукавой і светлавой сігналізацыяй, шлагбаўмамі, электрычным асвятленнем. На падыходах да пераездаў з боку аўтадарогі устаноўлены папераджальныя знакі.

Каб скараціць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах беларуская магістраль праводзіць мэтанакіраваную працу па бяспецы руху на iх. У тым ліку ў перыяд з 2002 па 2013 быў выкананы капітальны рамонт 595 пераездаў, на 173 пераездах выкладзены насціл з гумовых пліт, а на 416 пераездах — з жалезабетонных пліт; на 557 пераездах праведзены работы па паляпшэннi бачнасці, на ўсіх пераездах заменены светлафорныя галоўкі на святладыёдныя. З мэтай забеспячэння бяспекі руху на пераездах штогод праводзіцца іх абследаванне, а выяўленыя недахопы аператыўна ўхіляюцца.

Работнікі беларускай магістралі рэгулярна праводзяць тлумачальную работу ў школах, аграпрамысловых прадпрыемствах па захаваннi правілаў праезду праз пераезды, знаходжання на чыгуначных пуцях і выпасу жывёлы паблізу чыгункі.

Сумесна з мясцовымі выканаўчымі камітэтамі праводзіцца работа па закрыцці маладзейных чыгуначных пераездаў. За апошнія 10 гадоў зачынена больш за 50 такіх пераездаў.

Аднак найбольш эфектыўнае рашэнне для забеспячэння бяспекі руху на пераездах — гэта ўладкаванне перасячэнняў (развязак) аўтамабільных дарог і чыгункi на розных узроўнях. І тут галоўная роля належыць мясцовым органам выканаўчай улады.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

 

Да спісу навін за 2013 год