Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

У Гомелі завяршыўся фестываль дзіцячай творчасці «Сузор'е талентаў»

23 мая 2013

Фестываль, які праводзіцца сярод калектываў аматарскай мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, сабраў больш за 400 удзельнікаў. 40 творчых калектываў прадставілі шэсць аддзяленняў Беларускай магістралі.

 

Па выніках фестывалю Мінскае аддзяленне магістралі ўдастоена намінацыі «За захаванне нацыянальных традыцый і высокі выканальніцкі ўзровень», «За творчы падыход у увасабленні мастацкай ідэі і высокае выканальніцкае майстэрства» адзначана Баранавіцкае аддзяленне, удзельнікі з Брэста ўдастоены намінацыі «За высокі выканальніцкі ўзровень і ініцыятыву ў рэалізацыі творчай задачы», магілёўцы — «За творчую ініцыятыву, наватарства і высокае выканальніцкае майстэрства», прадстаўнікі Віцебскага аддзялення магістралі адзначаны «За арыгінальнасць і фантазію ў мастацкім увасабленні творчай праграмы і адданасць Беларускай магістралі». Што тычыцца гаспадароў фестывалю — удзельнікаў ад Гомельскага аддзялення — ім прысуджана намінацыя «За высокае выканальніцкае майстэрства, інавацыі і шчырую сімпатыю гледачоў».

Усім калектывам ўручаны дыпломы ўдзельніка фестывалю і прызы. Акрамя таго, трое найбольш яркіх выканаўцаў і па рашэнні журы ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі.

Фестываль «Сузор'е талентаў" праходзіць адзін раз у тры гады і спрыяе актывізацыі творчай дзейнасці дзіцячых калектываў падраздзяленняў культуры арганізацый магістралі, а таксама дазваляе абмяняцца вопытам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год