Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чатыры электравозы БКГ1 прыбылі ў Беларусь з Кітая

16 мая 2013

Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па набыцці грузавых электравозаў. У лакаматыўнае дэпо Баранавічы прыбыла чарговая партыя (4 адзінкі) электравозаў БКГ1, зробленых для беларускай магістралі Датунскім электравозабудаўнічым заводам.

У лакаматыўным дэпо Баранавічы магістральныя двухсекцыйныя электравозы БКГ1 праходзяць мытнае афармленне. З удзелам кітайскіх рабочых будуць праведзены пусканаладачныя работы, пасля чаго электравозы БКГ1 будуць эксплуатавацца на электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі.

Прыбыццё ў Беларусь у канцы мая–пачатку чэрвеня бягучага года яшчэ 2-х электравозаў БКГ1 стане завяршальным этапам прадугледжанай кантрактам пастаўкі на Беларускую чыгунку 12 электравозаў БКГ1 агульным коштам 99,8 млн долараў.

 

Нагадаем, у 2012 годзе на Беларускую чыгунку было пастаўлена 6 электравозаў БКГ1. Яны ўведзены ў пастаянную эксплуатацыю на электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі Мінск–Брэст і Мінск–Орша II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора, а таксама Мінск–Маладзечна і Мінск–Асіповічы IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора.

У сакавіку бягучага года Беларуская чыгунка атрымала сертыфікат адпаведнасці на электравозы БКГ1. Дакумент, які пацвярджае адпаведнасць патрабаванням «НБ ЖТ ЦТ 04-98 электравозы. Нормы бяспекі» і тэхнічным патрабаванням Беларускай чыгункі, выдаў орган па сертыфікацыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарта.

Падчас эксплуатацыі электравозы БКГ1 пацвердзілі сваю надзейнасць і эфектыўнасць пры перавозцы цяжкавагавых цягнікоў, якія прыбываюць у нашу краіну, у тым ліку з Расіі. Новы электравоз мае магутнасць 9600 кВт і здольны весці ў залежнасці ад профіля пуцi і хуткаснага рэжыму грузавыя саставы вагай да 8000 тон. Калі раней вялікую вагу гэтых цягнікоў даводзілася памяншаць на станцыі Орша (бо крытычная вагавая норма для электравозаў ВЛ80С, якія выкарыстоўваліся на беларускай магістралі, складае на розных участках чыгункі 4700–5500 т), то зараз цяжкавагавыя грузавыя цягнікі едуць да перадатачных станцый Маладзечна і Брэст без расфармавання. Гэта дазваляе павялічыць прапускную здольнасць Беларускай чыгункі, пашырыць яе магчымасці па перавозцы транзітных грузаў, зменшыць эксплуатацыйныя расходы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Тэгі: БКГ1
Да спісу навін за 2013 год