Карпаратыўныя навіны
Люты
-
28 лютага 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю кантэйнернага цягніка «Вікінг»
28 лютым дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам Уладзімірам Марозавым прымае ўдзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі «10 гадовы вопыт работы і новыя задачы кантэйнернага цягніка» Вікінг», якая праходзіць у Вільнюсе.
У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных транспартных ведамстваў, міжнародных транспартных арганізацый, чыгуначных адміністрацый, перавозачных кампаній шэрагу краін Чарнаморскага і Балтыйскага рэгіёнаў.
У рамках Міжнароднага форуму арганізавана работа трох сесій, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні супрацоўніцтва і інавацыі чыгуначных прадпрыемстваў, інтэрмадальныя рашэнні пры перавозцы грузаў кантэйнерным цягніком «Вікінг», а таксама развіццё і перспектывы паслуг грузавых перавозак гэтага праекта.
Чытаць далей… -
27 лютага 2013Беларуская чыгунка пачала I чаргу рэканструкцыі прамывачна-прапарачнай станцыі Барбараў
Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі распачало правядзенне будаўніча-мантажных работ I чаргі рэканструкцыі прамывачна-прапарачнай станцыі (ППС) Барбараў, асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляецца комплексная падрыхтоўка вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, а таксама да рамонту.
У ходзе I чаргі будзе праведзена пуцявая перабудова ППС Барбараў. Таксама ў цяперашні час вядзецца праектаванне II чаргі рэканструкцыі, якая прадугледжвае ўкараненне сучаснай рэсурсазберагальнай экалагічнай тэхналогіі падрыхтоўкі вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў. Яе прымяненне забяспечыць высокую якасць адмыўкi ўнутраных паверхняў катлоў цыстэрнаў, у тым ліку з-пад перавозкі высокавязкiх цёмных нафтапрадуктаў. У ходзе II чаргi будуць пабудаваны эстакады падрыхтоўкі цыстэрнаў з-пад перавозкі нафтапрадуктаў, ангар з тэхналагічным абсталяваннем.
Чытаць далей… -
26 лютага 2013Беларуская чыгунка і АТ «Літоўскія чыгункі» падводзяць вынікі сумеснай працы ў 2012 годзе і абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на 2013 год
Нарада кіраўнікоў Беларускай чыгункi і АТ «Літоўскія чыгункі» пройдзе ў Вільнюсе 27—28 лютага. Бакі разгледзяць пытанні, накіраваныя на стварэнне ўмоў для далейшага развіцця міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак у зносінах Беларусь–Літва. Акрамя таго, размова пойдзе пра павышэнне ўзроўню арганізацыі пропуску вагонапатоку і далейшай каардынацыі дзеянняў па рэалізацыі інфраструктурных праектаў.
АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца надзейным партнёрам Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг у Балтыйскім рэгіёне.
Чытаць далей… -
25 лютага 2013Беларуская чыгунка зацвердзіла праграму па правядзенню Года беражлівасці
Дакумент зацверджаны з мэтай забеспячэння максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, паліўна-энергетычных і працоўных рэсурсаў, павышэння рэнтабельнасці вытворчасці. Чакаецца, што эканамічны эфект ад рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы складзе каля 200 млрд. рублёў.
У тым ліку ў рамках праграмы па правядзенні Года беражлівасці на Беларускай чыгунцы запланавана рэалізацыя энергазберагальных мерапрыемстваў. Чакаецца, што па выніках бягучага года яны дазволяць зэканоміць 15,7 тыс. тон умоўнага паліва.
У 2013 годзе будзе прадоўжана работа па імпартазамяшчэнню, павелічэнню мiжрамонтных прабегаў і зніжэнню працазатрат на рамонт цягавага рухомага саставу, зніжэння абароту грузавых вагонаў, аптымізацыі нормаў расходу матэрыялаў, запчастак і камплектуючых на рамонт з улікам абнаўлення рухомага саставу і г. д.
Чытаць далей… -
25 лютага 2013Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў I этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Спартакіяда адбылася 22—24 лютага на базе САК «Зялёны бор» (Мінскі раён). Прадстаўнікі транспартнай галіны спаборнічалі ў такіх відах спорту, як лыжныя гонкі, більярд, шахматы, валейбол, настольны тэніс, гіравы спорт.
Каманда Беларускай магістралі заняла першыя месцы ў 5 з 6 відаў спорту (акрамя, шахмат), апярэдзіўшы па суме ачкоў больш чым у два разы «срэбнага прызёра» спартакіяды — каманду дэпартамента «Белавтодор». На трэцім месцы — каманда дэпартамента па авіяцыі.
Чытаць далей… -
22 лютага 2013Беларуская чыгунка і турыстычныя кампаніі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў сферы перавозак арганізаваных груп турыстаў
Беларуская чыгунка з мэтай удасканалення ўзаемадзеяння з турыстычнымі кампаніямі пры ажыццяўленні перавозак арганізаваных турыстычных груп правяла ў Мінску нараду з удзелам прадстаўнікоў пасажырскай службы, аддзяленняў чыгункі і тураператараў.
Чытаць далей… -
22 лютага 2013Беларуская чыгунка праводзіць работу па ўкараненні Сістэмы кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 14001
Лакаматыўнае дэпо Жлобін стала першым у бягучым годзе прадпрыемствам Беларускай чыгункі, якое атрымала экалагічны сертыфікат адпаведнасці еўрапейскаму ўзроўню развіцця прадпрыемства ў галіне бяспечнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе — СТБ ІСО 14001.
Калектыў прадпрыемства прарабіў вялікую падрыхтоўчую работу, у прыватнасці, быў праведзены маніторынг замацаваных за імі земляў, адрамантаваны вентыляцыйныя сістэмы ў памяшканнях, добраўпарадкавана пляцоўка для захоўвання чорных металаў.
Чытаць далей… -
18 лютага 2013Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках прайшло ў Баранавічах 15—17 лютага
Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках сярод зборных каманд аддзяленняў чыгункі прайшло ў Баранавічах 15—17 лютага. Мерапрыемства адбылося на базе Баранавіцкага аддзялення чыгункі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды ўсіх шасці аддзяленняў. Перамогу ў першынстве атрымала Баранавіцкае аддзяленне чыгункі, на другім месцы — каманда Мінскага аддзялення, на трэцім — Магілёўскае аддзяленне.
Чытаць далей… -
14 лютага 2013Беларуская чыгунка ў 2013 годзе плануе ўвесці ў эксплуатацыю цэх па рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню пуцявых машын у Брэсце
Беларуская чыгунка завяршае будаўніцтва цэха па рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню пуцявых машын цяжкага тыпу на базе УП «Пуцявая машынная станцыя-289» на станцыі Брэст-Усходні.
Цэх будзе ўведзены ў комплексе з вытворчым і адміністрацыйна-бытавым памяшканнем. У цяперашні час узведзены будынак цэха рамонту пуцявых машын з двума чыгуначнымі пуцямі, пабудаваны адміністрацыйна-бытавы будынак і гаражы. Выконваецца ўстаноўка абсталявання, вядуцца аддзелачныя работы.
Чытаць далей… -
06 лютага 2013Беларуская і Латвійская чыгункі падводзяць вынікі сумеснай работы ў 2012 годзе і абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на 2013 год
Сустрэча кіраўнікоў Беларускай і Латвійскай чыгунак праходзіць у Рызе 6—7 лютага 2013 года. Бакі маюць намер абмеркаваць вынікі сумеснай работы па перавозцы грузаў у зносінах Беларусь—Латвія—Беларусь у 2012 годзе і перспектывы іх павелічэння ў 2013 годзе. Акрамя таго, у плане перамоў вынікі арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж краінамі і перспектывы іх развіцця.
Латвійская чыгунка — адзін з найважнейшых партнёраў Беларусі ў сферы міжнародных грузавых перавозак. Па Беларускай чыгунцы ў зносінах з Латвіяй у 2012 годзе перавезена 31 700.000 тон розных грузаў, або 100,9% да ўзроўню 2011 года.
Чытаць далей… -
04 лютага 2013Магілёўскае вагоннае дэпо стала лаўрэатам Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 30 студзеня 2013 г № 71.
За ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі або аказання паслуг Прэмія Урада прысуджана 15 прадпрыемствам. У іх ліку — Магілёўскае вагоннае дэпо (Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі).
Чытаць далей… -
01 лютага 2013Беларуская чыгунка плануе вырабіць ў 2013 годзе 8 манеўровых цеплавозаў новага пакалення серыі ТМЭ3
Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю праекта па вырабу ў лакаматыўным дэпо Ліда двухвосевых манеўровых цеплавозаў серыі ТМЭ3. У бягучым годзе плануецца вырабіць 8 такіх лакаматываў.
Першы манеўровы лакаматыў ТМЭ3 быў выраблены ў канцы мінулага года. У цяперашні час праводзяцца яго прыёмачныя выпрабавання.
Чытаць далей…